Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Кубак вайны і міру»

«Беларусь 5»

Цыкл дакументальных фільмаў, які стартаваў на нацыянальным спартыўным тэлеканале ўжо на гэтым тыдні, у падрабязнасцях расказвае гледачам аб найвялікшых хакейных турнірах, а таксама аб прынцыповым спартыўным і палітычным супрацьстаянні дзвюх буйных дзяржаў — Савецкага Саюза і Канады.

...Папярэднікам Кубка свету па хакеі быў Кубак Канады, які праводзіўся пяць разоў з 1976 па 1991 год. Выйгравалі яго толькі найлепшыя хакеісты — узроўню Уэйна Грэцкі і Ігара Ларыёнава, Марка Месье і Вячаслава Фецісава. Многія з легендарных спартсменаў, а таксама вядомых хакейных трэнераў з розных краін свету, дарэчы, менавіта ў межах гэтага дакументальнага праекта далі эксклюзіўныя вялікія інтэрв'ю і прыгадалі найбольш яскравыя падзеі з эпохі супрацьстаяння «хакейных супердзяржаў». «Беларусь 5» абяцае паказаць усе дзевяць выпускаў цыкла, якія распавядуць пра пяць Кубкаў Канады, а таксама пра Кубкі свету па хакеі 1996 і 2016 гадоў.


«Навагодні перапалох»

СТБ, з 26 снежня

Гісторыя, пакладзеная ў аснову гэтага міні-серыяла, на першы погляд здаецца неверагоднай. Як, зрэшты, і на другі, і на трэці... Бо перад вамі — сучасная казка.

Напярэдадні Новага года супрацоўнікі кандытарскай фабрыкі «Сласцёнаў» абмяркоўваюць: што падарыць дырэктару, у якога без таго ўсё ёсць? Хіба што сямейны рэцэпт шакалада ад канкурэнтаў Шышкіных з маленькага правінцыйнага гарадка. Амбіцыйная Марыя, спадзеючыся на павышэнне, вызываецца паехаць у горад, падпаіць і спакусіць галаву сям'і Шышкіных ды выведаць у яго запаветны рэцэпт. Па дарозе яна знаёміцца з абаяльным махляром Гошам — маладым чалавекам да такой ступені неардынарным, што паўсюдна, дзе ён з'яўляецца, пачынаюцца прыгоды, тарарам і мітусня. А паколькі пад Новы год, як заведзена ў казках, здараецца самае неверагоднае, то шляхі герояў, уключаючы Дзеда Мароза, Снягурку і нават экзатычнага страуса, абавязкова перасякуцца, і вось тады — трымайся, ціхая правінцыя!


«Аліса ў краіне цудаў» і «Аліса ў Залюстроўі»

«Беларусь 2», 25 снежня

Прадстаўленыя з прамежкам у шэсць гадоў сучасныя экранізацыі вядомых казак Льюіса Кэрала не толькі сабралі звыш 1,3 мільярда долараў у пракаце, але і па-новаму адкрылі прыхільнікам любімых акцёраў. Напрыклад, Джоні Дэп жартаваў, што мог бы выканаць усе ролі ў гэтых фільмах. Але ў выніку сыграў адну, затое вельмі запамінальную — Вар'яцкага Капялюшніка.

...Ужо дарослая Аліса вяртаецца ў краіну цудаў, пра якую ў яе не захавалася ніякіх успамінаў, каб перамагчы лютага цмока Бармаглота, а таксама крута змяніць уласнае жыццё — замест дагаворнага шлюбу дзяўчына вырашае працягваць гандлёвую справу бацькі. А праз некаторы час Аліса зноў выпадкова трапляе да сваіх казачных сяброў і ворагаў, і гэтым разам ёй трэба зрабіць немагчымае — павярнуць час назад...

Загаловак у газеце: Ствараючы настрой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».