Вы тут

Віншуем з юбілеем Алену Васілевіч!


Віншуем з юбілеем Алену Васілевіч!

Алена Васілевіч. Фота Сяргея Скібінскага

Знаёмства пісьменніцы Алены Васілевіч з часопісам “Маладосць” адбылося тады, калі ім кіраваў Пімен Панчанка.

– Менавіта “Маладосць” стала тым “тоўстым часопісам”, які надрукаваў маю “Ганьку”, – сказала яна пры нашай сустрэчы, успамніючы акалічнасці “маладосцеўскага” дэбюту. – Спачатку некаторыя ў рэдакцыі трохі крывіліся: маўляў, пра даўні час напісана, хай бы ж пра сённяшні. А мне так хацелася... Я папрасіла: “Пімен Емяльянавіч, пачытайце вы, а тады ўжо будзе гаворка”. Ён прачытаў – і надрукавалі. У яго шчаслівая рука – мая “Ганька” пайшла расці, дарасла да тэтралогіі і мае ўжо дзевяць выданняў. Так што пачынала я з “Маладосці”.

Віншуючы Алену Сямёнаўну Васілевіч з 95-гадовым юбілеем, “Маладосць” з радасцю парушае сваю завядзёнку і выконвае просьбу пісьменіцы – друкуе ў № 12 яе апавяданне “Станцыя Чышма”. Запрашаем да чытання!

З юбілеем, Алена Сямёнаўна!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.