Вы тут

Кожнаму майстру - “Свая палічка”


У тым, што беларускія жанчыны – майстрыхі на ўсе рукі, сумневу ніколі не было. І вяжуць, і плятуць, і вышываюць, і скульптуры лепяць, і карціны пішуць… Вось толькі паказаць і прадаць свае працы могуць далёка не ўсе.

Прадпрымальніца Лілія Калюжная з мэтай дапамагчы вырашыць праблему адкрыла каворкінг-краму “Свая палічка”.  Ідэю падтрымала Гомельская абласная арганізацыя БСЖ. “Свая палічка” аб’яднала дзясяткі рукадзельніц з усіх куткоў Беларусі, і нават з Расіі.

- Ідэя і рэалізацыя праекта - першакласныя, - лічыць старшыня Гомельскай ГА “БСЖ”  Галіна Пашэд. – Гэта не проста крама, дзе прадаюцца рэчы, зробленыя рукамі, а яшчэ і паўнавартасны сацыяльны праект па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва. Таксама плануецца рэгулярна праводзіць майстар-класы, лекцыі і кансультацыі па рамесніцкай дзейнасці.

Прайсці міма крамы наўрад ці атрымаецца: знаходзіцца яна ў самым цэнтры Гомеля і вабіць да сябе каляровымі аканіцамі. А калі патрапіш унутр, з пустымі рукамі дакладна не выйдзеш! Тут вам і ўпрыгажэнні на любы густ і кашалёк, і прадметы інтэр’ера, якія дапоўняць як гарадскую кватэру, так і вясковую хату, і посуд, і мастацкія творы… Адным словам, ёсць усё, што можа прынесці асалоду для вачэй і зрабіць вашае жыццё ўтульным.

- Калі я толькі задумвала праект, не ведала, дзе шукаць рамеснікаў. Пакрысе праз знаёмых і сацыяльныя сеткі знайшла першых герояў для “сваіх палічак”. Пазней людзі самі пачалі прыходзіць і знаёміцца. Стала зразумела, што гэта запатрабавана і неабходна нашым рукадзельніцам, - расказала ўладальніца крамы Лілія Калюжная.

"Свая палічка" знаходзіцца ў Гомелі па адрасе вул. Ірынінская, 16а/7

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?