Вы тут

Шведскія калядныя гномы загаварылі па-беларуску


У місках — калядная каша, у кубачках — какава, на сцэне — Зміцер Вайцюшкевіч. На гэты раз ён не толькі спявае, але і чытае ўрывак з зімняй казкі пра гномаў дзеткам. Апошніх, што асабіста мяне вельмі ўсцешыла, на прэзентацыі новай беларускамоўнай кнігі шведскага дзіцячага пісьменніка Свэна Нурдквіста сабралася вельмі шмат.  


У перакладзе на беларускую мову «Калядная каша» з'явілася дзякуючы Надзея Кандрусевіч. Перакладчыца прызналася, што хацела, каб гэтая кніга выйшла менавіта да Калядаў.

— Я рада, што ўсё атрымалася. Класна, калі ўзімку дзеці могуць прачытаць штосьці на калядную тэму. У нашай сям'і ёсць такая традыцыя: усе «зімовыя» кніжкі я адкладаю ў адмысловую скрыню. Дастаю яе дзесьці напрыканцы лістапада і мы з сынам і дачушкай пачынаем іх чытаць. Вельмі цікава праз дзіцячую літаратуру параўноўваць традыцыі святкавання Новага года і Калядаў у розных краінах. У нас, да прыкладу, падарункі прыносіць Святы Мікалай, Зюзя ці Дзед Мароз. У Швецыі ж на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўднымі і не. Сапраўдных ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, вы даведаецеся з кнігі Свэна Нурдквіста «Калядная каша», — інтрыгуе Надзея. Дарэчы, на прэзентацыю яна прыйшла  разам са сваім сынам Янам, які з'яўляецца першым слухачом і рэдактарам маміных перакладаў.

Акрамя «Каляднай каша» з аўтографам перакладчыцы, я прывезла дадому і зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус». Так, цяпер, усе 9 душэўных і смешных гісторый пра прыгоды дзядулі Пэтсана і яго няўрымслівага катка Фіндуса можна паслухаць! Агучылі любімых герояў беларускіх дзетак на роднай мове акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Таму, калі вы яшчэ не ведаеце, што пакласці пад ёлку сваім беларусікам, шчыра рэкамендую.

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

nаdzіеjа@zvіаzdа.bу

Фота Ганны ЗАНКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».