Вы тут

Школьную праграму прапанавалі візуалізаваць


Студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ перамаглі ў 10-м конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend  і атрымалі грант на яго рэалізацыю. У склад каманды ўвайшлі чацвёртакурснік Дзмітрый Аксенік, другакурснік Ігар Дорашаў і выпускнік універсітэта Аляксандр Бажанаў.


У фінале спаборніцтваў хлопцы прадставілі ўнікальны адукацыйны праект “Vedex VR Edutainment”, які не мае аналагаў у Беларусі. Распрацоўка студэнтаў БДУ дазваляе навучаць школьнікаў у віртуальнай рэальнасці і зрабіць сам працэс вучобы займальным і запамінальным. Вучням неабходна толькі спампаваць на мабільную прыладу спецыяльны дадатак і надзець акуляры 3D. Пакуль што распрацаваны тры урокі, прысвечаныя матэматыцы і фізіцы.

Адукацыйны стартап уключае як тэарэтычную, так і практычную частку. Для замацавання матэрыялу школьнікам прапануецца выканаць набор вопытаў, кожны з якіх дэманструе вучэбны матэрыял, выкладзены ў адпаведным параграфе падручніка.

Над увасабленнем ідэі візуалізацыі школьнай праграмы студэнты працуюць з 2016 года. Іх навуковым кіраўніком выступіла асістэнт кафедры шматпрацэсарных сістэм і сетак ФПМІ Анастасія Гусейнава.

Даведка.

Конкурс Social Weekend праводзіцца ў Беларусі з 2013 года. Яго ўдзельнікі могуць прапанаваць унікальную ідэю, прайсці навучанне і атрымаць фінансавую падтрымку на рэалізацыю свайго праекта. За гэты час было разгледжана больш за 1200 унікальных заявак і ідэй, з якіх больш за 100 атрымалі фінансаванне і падтрымку.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.