Вы тут

У тэрапеўта — новая практыка


У найбліжэйшыя два гады ўчастковая служба пачне працаваць па новым прынцыпе.

Па прынцыпе ўрача агульнай практыкі. Замест участковых тэрапеўтаў пярвічным аглядам пацыентаў будуць займацца менавіта ўрачы агульнай практыкі. Па сутнасці, тыя ж тэрапеўты, але са значна больш пашыранымі функцыямі і навыкамі агляду ўрача-афтальмолага, лора, хірурга, неўролага, што дазволіць тут і цяпер атрымаць дастатковую меддапамогу, пазбавіць неабходнасці паходу да вузкіх спецыялістаў. Апошнія пры гэтым нікуды з паліклінік не падзенуцца, але іх колькасць будзе аптымізаваная пад новыя стандарты і патрэбы. Калі ўрач агульнай практыкі палічыць, што вам неабходна яшчэ і кансультацыя таго ж неўролага, то, вядома, накіруе да яго на ўзроўні пярвічнага звяна. Для ўкаранення новага падыходу ў рабоце з пацыентамі быў вывучаны і замежны вопыт.


— Пацыенты задаволены такой практыкай там, дзе яна ўжо ўкаранілася, — кажа начальнік упраўлення кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Вольга МАРШАЛКА. — Кірунак, які з'яўляецца аналагам сямейнай медыцыны, будзе працягваць развівацца. У выніку ў нас на ўзроўні пярвічнага звяна з'явяцца каманды «ўрач—памочнік урача—медыцынская сястра». Цяпер іх па краіне ўжо 800, больш за ўсё ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Паміж трыма спецыялістамі функцыі будуць падзелены. Памочнік урача, напрыклад, возьме на сябе выпіску рэцэптаў, дыспансерны нагляд і г. д. Сістэма падрыхтоўкі памочнікаў укараняецца. Усяго ў Беларусі іх ужо звыш 1,6 тысячы. Што да ўрача агульнай практыкі, то з мінулага года ўведзена субардынатура — падрыхтоўка спецыялістаў на шостым курсе. Пасля атрымання дыплома яны адпраўляюцца ў інтэрнатуру — гэта асаблівы від падрыхтоўкі, аналогія стажыроўкі па гэтым жа кірунку. Далей спецыялісты паступаюць на першае месца працы...

У апошнія пяць гадоў усе запланаваныя ў профільных установах адукацыі месцы былі занятыя. Падрыхтоўка адбываецца выключна пад патрэбу. Сёлета крыху знізілася колькасць тых, хто паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і падрасла — у сярэднія спецыяльныя. Таму што новая практыка патрабуе большай колькасці менавіта апошніх. Пры гэтым назіраецца досыць высокі конкурс. Падрыхтоўка праводзіцца ў 16 каледжах па дзевяці спецыяльнасцях, асноўныя з якіх — «Лячэбная справа», «Сястрынская справа», «Фармацыя». Традыцыйна каля 60—70 працэнтаў навучэнцаў атрымліваюць адукацыю за сродкі бюджэту. Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт праводзіць навучанне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй.

«Мы не адарваныя ад практычнай аховы здароўя, — заўважае дырэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Уладзімір КРУПЕНЧАНКАЎ. — Усё новае, што з'яўляецца ў ахове здароўя, мы аператыўна ўкараняем у адукацыйны працэс. На 75 працэнтаў адукацыя арыентаваная на практыку, набыццё навыкаў не ў аўдыторыях, а ў лячэбных установах».

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.