Вы тут

Выхаванцы Ждановіцкай школы-інтэрната атрымалі мяккую мэблю


Выхаванцы Ждановіцкай школы-інтэрната атрымалі ў падарунак ад Беларускага саюза жанчын мяккую мэблю.

Навагоднія падарункі дзецям уручыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Марыяна Шчоткіна.


Марыяна Акіндзінаўна наведвае Ждановіцкую школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху не ўпершыню. З вучнямі школы і педагогамі яна сустракалася сёлета ў жніўні. Тады дзеці сказалі, што ў якасці падарунка ім хацелася б атрымаць мяккую мэблю. «Акцыя «Нашы дзеці» дапамагае ажыццяўляць дзіцячыя мары. Яна аб'ядноўвае ўсіх нас. Кожны можа ўнесці свой уклад, дапамагчы нешта купіць для дзяцей. Калі крыху цеплыні падарыць тым, хто побач, гэта дапамагае рабіць дабро», — адзначыла Марыяна Шчоткіна. Яна падкрэсліла, што «акцыя стала традыцыйнай для Беларусі. Усе рыхтуюцца да гэтага свята, каб ад душы павіншаваць дзяцей».

Акрамя мяккай мэблі, дзеці атрымалі ад Беларускага саюза жанчын салодкія падарункі і кнігі.

«Хай у новым годзе спраўдзяцца ўсе вашыя мары, каб вы рэалізавалі тое, што хочаце больш за ўсё. Няхай Новы год прынясе вам цікавыя сустрэчы, толькі добрыя падзеі і будзе запамінальны і цікавы», — пажадала Марыяна Шчоткіна вучням школы.

Хлопцы і дзяўчаты падзякавалі за цёплыя віншаванні і падарункі і ўручылі Марыяне Шчоткінай і членам прэзідыума Беларускага саюза жанчын (разам з Марыянай Акіндзінаўнай дзяцей прыехалі павіншаваць першы намеснік старшыні БСЖ, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Ждановіцкай выбарчай акрузе Святлана Сітнікава і намеснік старшыні саюза Лілія Ананіч) сувеніры на памяць, вырабленыя сваімі рукамі. Пасля святочнага канцэрта, які дзеці падрыхтавалі для гасцей, адбылося адкрыццё персанальнай выставы творчых работ вучаніцы 5-га класа школы-інтэрната Карыны Копач.

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Загаловак у газеце: Мары здзяйсняюцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».