Вы тут

Балючае пытанне: як прывабіць моладзь у вёскі?


Як прывіць ёй жаданне жыць і працаваць на зямлі?


Бу­ду­чы аг­ра­ном — Ула­дзі­слаў Ка­валь­чук з сяб­ра­мі.

У нашай установе адукацыі шмат што робіцца для прапаганды прафесій сельскагаспадарчага профілю. Яшчэ ў дзіцячым садку выхаванцы вырошчваюць зеляніну на падаконніках і потым з гонарам перадаюць яе повару школьнай сталовай. Вучні працуюць на прышкольным участку, даглядаюць сад, які расце паблізу, і з задавальненнем частуюцца яблыкамі — нашмат смачнейшымі ад таго, што ў іх — часцінка ўласнай працы.

Якой? Пад кіраўніцтвам настаўніка, а потым, навучаючы адзін аднаго, школьнікі праводзяць абрэзку дрэў, ведаюць, што такое «ваўчок», якія галінкі ў кроне трэба выдаляць у першую чаргу. Тут сапраўднымі кансультантамі для «навічкоў» — сяброў, бацькоў, суседзяў — сталі дзевяцікласнікі Уладзіслаў Кавальчук, Яўген Барада, Ганна Высоцкая.

Вясной вучні прышчэпліваюць адны сарты яблынь на другія (пажадана з аднолькавымі тэрмінамі паспявання). А вось навыкі прышчэпак можна набыць нават зімой на занятках па інтарэсах, выкарыстоўваючы галінкі вярбы.

На сваёй «навуковай пляцоўцы» школьнікі праводзяць розныя эксперыменты. У прыватнасці, з дапамогай зялёных чаранкоў на паветры можна размножыць каштоўныя сарты, выратаваць дрэвы, якія гінуць. Гэтым спосабам размнажэння зацікавіліся і настаўнікі, а таксама журы раённай навукова-практычнай канферэнцыі «Крокі ў навуку», дзе работа Уладзіслава Кавальчука заняла прызавое месца. Неабходную кансультацыю дзеці маглі атрымаць у загадчыка кафедры Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Аляксея Сцяпанавіча Бруйло.

Шмат работы ў школе праводзіцца і па вывучэнні прыроды роднага краю. Вучні пачатковых і сярэдніх класаў, напрыклад, па спецыяльнай шкале вызначаюць, наколькі экалагічныя месцы іх пражывання і вучобы, вырашаюць, дзе паблізу можна пасадзіць дрэвы.

...Кажуць, што прафесію чалавек выбірае сам. І вельмі прыемна, што нашы вучні штогод паступаюць у навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю, працуюць па спецыяльнасці. У прыватнасці кіраўніком аграфірмы «Стары Дворац» з'яўляецца Святаслаў Анатолевіч Кавальчук, выпускнік школы.

Зоя Уцепяргенава, настаўніца біялогіі і хіміі, Старадворацкай ясляў-сада-базавай школы

Бераставіцкі раён

Загаловак у газеце: Дапаможам зямлі адрадзіцца?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».