Вы тут

Як 8-гадовы Арсеній упрыгожваў калядную батлейку


Арсеній Байдоўскі – часты наведвальнік мінскага Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Напярэдні сёлетняга свята Божага нараджэння ён стаў удзельнікам падрыхтоўкі традыцыйнай батлейкі на тэму Віфліемскай гісторыі. Аднойчы яго матуля Кацярына, прыхажанка гэтай парафіі, убачыўшы каляднае ўбранства, спытала ў касцёльных дызайнераў, ці можа яна таксама паўдзельнічаць ва ўпрыгажэнні храма да свята.


І вось сёлета, напярэдадні свята, маладую матулю запрасілі ў касцёл. Справа ў тым, што Кацярына Байдоўская – фларыст, любіць ствараць кампазіцыі з натуральных і штучных прадметаў для хатніх інтэр’ераў. Жанчына, рыхтуючыся да паездкі, узяла с сабою і старэйшага сына.

У касцёле Арсенію даручылі адказную працу -- на загадзя падрыхтаванай сцэнічнай пляцоўцы расстаўляць фіруры галоўнага дзейства “святой ночы” – пастушкоў, Святога Іосіфа і Божай Маці, авечак каля стайні. І, канечна, ставіць яслі для маленькага Ісуса. Потым Арсеній дапамагаў маці развешваць шкляныя шары на ялінкі.

Калі ў касцёл на здымкі прыехала тэлевізійная група, Арсенія Байдоўскага – як асноўнага дэкаратара батлейкі, запрасілі на інтэрв’ю для канала “Мир”.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».