Вы тут

Даследчую сетку для моладзі "Дерзай!" распрацавала студэнтка БДУ


Праект Алены Маскаленкі, першакурсніцы факультэта сацыякультурных камунікацый Белдзяржуніверсітэта, скіраваны на стварэнне аптымальных умоў для рэалізацыі навуковых ідэй студэнтаў і школьнікаў. Ён уяўляе сабой анлайн-платформу для “прасунутай моладзі”, якая аб’ядноўвае навучэнскую моладзь і экспертаў.


На дадзены момант на сайце зарэгістравана каля 1000 даследчыкаў, кансультантаў, рэпетытараў, валанцёраў, спонсараў і трэнераў у той ці іншай вобласці. Для пошуку аднадумцаў і ўдзелу ў даследчых праектах, падпісчыкам неабходна запоўніць анкету і завесці  асабістую старонку. Карыстальнікі сеткі могуць атрымаць неабходныя веды па методыцы падрыхтоўкі даследчага праекта, сабраць каманду, знайсці навуковага кіраўніка, пракансультавацца ў экспертаў, каб увасобіць сваю ідэю у жыццё і годна абараніць вынікі перад патэнцыяльнымі інвестарамі.

Даследчая сетка “Дерзай” была прадстаўлена ў фінале найбуйнейшага конкурсу сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend 10, дзе атрымала грант на реалізацыю. Леанід Лознер, сузаснавальнік EPAM Systems, а таксама Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” і кампанія МТС акажуць праекту студэнткі БДУ ўсебаковую падтрымку. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.