Вы тут

У маштабах усёй краіны


На мінулым тыдні ў верхняй палаце беларускага парламента адбыліся парламенцкія слуханні, ключавой тэмай якіх стала дасягненне Мэт устойлівага развіцця (МУР) і ўдзелу ў гэтым працэсе галін улады.


Мэты ўстойлівага развіцця ўзаемазвязаныя, носяць комплексны і непадзельны характар, адзначыў Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Іх дасягненне немагчыма без канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржавы, грамадзянскай супольнасці, дзелавых колаў і міжнародных арганізацый. «Вынік шмат у чым залежыць ад кансалідацыі намаганняў, гатоўнасці кожнага ўнесці свой уклад у агульную справу. Менавіта таму на парламенцкія слуханні ў Савет Рэспублікі запрошана прадстаўнічае і шырокае кола ўдзельнікаў», — сказаў спікер.

Падмуркам любой дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне дабрабыту чалавека і грамадства, а гэта ключавая мэта Парадку-2030, служыць адпаведная нарматыўна-прававая база, адзначыў спікер. «Прымаючы законы, дзяржавы фарміруюць умовы для рэалізацыі ўрадамі, бізнесам, грамадзянскай супольнасцю нацыянальных і глабальных задач развіцця. Менавіта таму важнае ўключэнне парламентарыяў у работу па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Кожны з нас павінен выразна бачыць сваю ролю і прыкладаць намаганні для вырашэння глабальных задач, рэалізуючы свае паўнамоцтвы ў паўсядзённай працы», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

На думку Мар'яны Шчоткінай, намесніка старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР, цяпер неабходна лакалізацыя Мэт, бо кожная дзяржава, кожны рэгіён маюць свае асаблівасці. «Тое, што трэба ў Салігорскім раёне, не будзе актуальна для Чавускага і наадварот. Таму мэты павінны быць распрацаваны на кожнай тэрыторыі», — пераканана віцэ-спікер верхняй палаты парламента.

Пры гэтым важна вылучыць прыярытэты на лакальным узроўні, замацоўваць іх у планах работы, супастаўляючы яе з аналагічнай дзейнасцю на нацыянальным узроўні. Падыходы павінны быць сістэмныя не толькі на рэспубліканскім узроўні, але і на ўзроўні раёнаў, сельвыканкамаў, лічыць нацыянальны каардынатар. «Павінны быць вызначаны свае кропкі росту, устаноўлены партнёрскія сувязі, працэс неабходна пастаянна адсочваць, накіроўваючы яго па вектары прагрэсу. Гэта перш за ўсё задача рэгіянальных груп, якія таксама ўбудаваны ў архітэктуру кіравання».

Пастаянны каардынатар ААН/ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха лічыць, што выбудаваная Беларуссю структура па дасягненні МУР прыемна ўражвае. Да таго ж, у Беларусі гэтым займаюцца не толькі на нацыянальным узроўні, але і ў рэгіёнах, дзе таксама створаны адпаведныя структуры.

Пры гэтым Санака Самарасінха лічыць, што ні адна краіна свету не здольная дасягнуць Мэт устойлівага развіцця ў адзіночку. «ААН паспрыяе дыялогу паміж Беларуссю і міжнароднымі партнёрамі. Таксама лічым важным, каб краіна развівала партнёрства ўнутры — з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, прыватным сектарам і парламентам», — сказаў ён. І дадаў, што Беларусь зараз уступае на гістарычны шлях дасягнення МУР, па якім яшчэ належыць прайсці...

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Фота Белта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.