Вы тут

Мінск — самы папулярны горад на навагоднія святы


Наша сталіца ўзначаліла рэйтынг найбольш запатрабаваных гарадоў СНД у расіян.


Такія звесткі апублікаваў сэрвіс браніравання жылля Tvіl.ru. Рэйтынг складзены па даных запытаў і браніравання жылля турыстамі з 30 снежня 2017-га па 8 студзеня 2018 года. У топ-5 гарадоў СНД і блізкага замежжа, папулярных для падарожжаў і адпачынку расіян на Новы год, увайшлі Мінск, Баку (Азербайджан), Алматы (Казахстан), Тбілісі (Грузія) і Ерэван (Арменія). У Мінск турысты прыедуць у сярэднім на 3,5 дня і выдаткуюць на пражыванне каля 2,8 тысячы расійскіх рублёў у суткі. У Беларусі ў перыяд навагодніх свят таксама папулярныя візіты ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы і адпачынак на гарналыжных курортах у Лагойску і Сілічах.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.