Вы тут

«Папрасіла ў Дзеда Мароза падарыць мне браціка»


Неяк пачула на вуліцы размову двух хлапчукоў.

— Я ліст Дзеду Марозу напісаў. «Лега»-цягнік папрасіў. А ты?

— А я што, маленькі? Ніякага Дзеда Мароза не існуе, лухта гэта ўсё, казачкі дарослых! Гэта тата з мамай пад ёлкі падарункі кладуць! Не веру я ні ў якіх Дзядоў Марозаў!

— Вось таму ён да цябе і не прыходзіць. Ён дорыць падарункі толькі тым дзецям, хто ў яго верыць! — сказаў — як адрэзаў.

Такога ж меркавання прытрымліваецца і Ангеліна ПАНАСІК з Жабінкі.

— Калі я была зусім маленькая, — кажа, — прасіла ў мамы браціка. Яна аднеквалася, казала, што брацік дорага каштуе. Тады я напісала ліст Дзеду Марозу з просьбай падарыць мне браціка. Мама пакпіла з мяне, але ліст з малюнкам забрала і паабяцала схадзіць на пошту, каб удакладніць адрас і адправіць маю просьбу. І што вы думаеце? Ліст дайшоў! Ужо ў наступным годзе маё патаемнае жаданне ажыццявілася: мама нарадзіла блакітнавокага бялявага Еліязара — акурат такога, як я намалявала ў лісце. Ён ужо тупае ножкамі, спявае песні і малюе ў маіх сшытках. Я яго моцна-моцна люблю! Так што хочаце — верце, хочаце — не, а Дзед Мароз існуе і жаданні здзяйсняе!

Святлана КІСЛАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?