Вы тут

Падчас акцыі «Нашы дзеці» цуды здзяйсняюцца не толькі для дзяцей


Чарадзейства, якога так не хапае ў звычайным жыцці, у пераднавагоднія дні ахоплівае ўсю краіну. Падчас акцыі «Нашы дзеці» цуды здзяйсняюцца не толькі для дзяцей, але і для дарослых.


На днях навагоднюю казку «А ў нас Новы год! Ёлка ў госці кліча!» выхаванцам аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Ашмяны падарылі работнікі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кракоўка, што ў Ашмянскім раёне.

У спектаклі Фея тварыла цуды і запрашала ўсіх у карагоды, на гульні, танцы і конкурсы. А гарэзнікі Цаца Балотная і Слата Ніцая, як ні стараліся, не змаглі перашкодзіць Дзеду Марозу і Снягурцы забаўляць гасцей.

— Мы верым, што цудоўныя і добрыя прыгоды не толькі падарылі сапраўднае свята і пазітыўны настрой нашым дарагім гасцям, але і адагрэлі нашы сэрцы. Рабі дабро — і яно да вас абавязкова вернецца! — заклікалі ўсіх артысты.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Цаца Балотная і Слата Ніцая супраць Дзеда Мароза

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?