Вы тут

Налета — 11 памятных манет


Пастановай праўлення Нацыянальнага банка зацверджаны пералік памятных манет, якія плануюцца да выпуску ў абарачэнне ў 2018 годзе.


У сувязі з 100-й гадавінай з дня ўтварэння Узброеных Сіл, унутраных войскаў, памежнай службы і фінансавай сістэмы плануецца выпусціць у абарачэнне памятныя манеты, прысвечаныя гэтым знамянальным датам.

Стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У 2018 годзе такой птушкай абраны чорнагаловы шчыгол. Памятная манета «Чорнагаловы шчыгол» стане 12-й у серыі памятных манет «Птушка года». Паводле кітайскага календара, 2019-ы — год Свінні. У працяг серыі «Кітайскі каляндар» у 2018 годзе будзе выпушчана памятная манета «Год Свінні».

Вялікай папулярнасцю карыстаецца серыя памятных манет «Помнікі архітэктуры Беларусі». У згаданай серыі плануецца выпуск памятных манет «Сафійскі сабор у Полацку», прысвечаных помнікам архітэктуры ХІ—ХVІІІ стагоддзяў. Налета будзе працягнуты выпуск памятных манет «Святло вачыма дзяцей». У дадатак да раней выпушчаных у абарачэнне манет, у дызайне якіх выкарыстаны кампазіцыі з малюнкаў дзяцей, што сталі пераможцамі адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка «Дзеці малююць манеты», праведзенага Нацыянальным банкам падчас Дня адкрытых дзвярэй — 2017, будзе ажыццёўлены выпуск у абарачэнне памятных манет «Святло вачыма дзяцей. 2018».

Манеты спартыўнай тэматыкі традыцыйна папулярныя ў Беларусі і за мяжой. З 9 па 25 лютага 2018 года ў горадзе Пхёнчхан (Рэспубліка Карэя) пройдуць ХХІІІ зімовыя Алімпійскія гульні. Да гэтай падзеі Нацыянальны банк выпусціць памятныя манеты «Алімпійскія гульні 2018 года». Нацыянальны банк таксама працягне выпуск серыі «Заказнікі Беларусі» памятнай манетай «Заказнік «Котра». Для адлюстравання на памятных манетах тэматыкі нацыянальнага дойлідства як адной з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Нацыянальны банк адкрывае серыю памятных манет «Архітэктурная спадчына Беларусі» з выявамі помнікаў архітэктуры.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Калейдаскоп

«Звязда» пабывала на здымках «Талента краіны»

«Звязда» пабывала на здымках «Талента краіны»

Ужо ў гэту суботу на АНТ вялікая прэм'ера.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.