Вы тут

Патрэбны чыгуначнікі і прадаўцы латарэй


Ужо ў першыя дні новага года ў сталіцы пройдуць міні-кірмашы вакансій.

3 студзеня ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №1 упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама (вуліца Я. Коласа, 69) можна будзе даведацца пра свабодныя месцы ў ЖЭУ №6 і маторвагонным дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.


А 4 студзеня ў аддзеле абслугоўвання грамадзян №3, што на вуліцы Шчарбакова, 32, пра свае вакансіі раскажуць «Беларускія латарэі», Дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства і Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж.

Мерапрыемствы будуць праходзіць з 10 да 12 гадзін. На кірмашах можна будзе даведацца пра ўмовы і аплату працы ў наймальнікаў, курсы перанавучання, выдзяленне субсідый на адкрыццё сваёй справы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.