Вы тут

10 дзяцей нарадзілася ў Магілёве 1 студзеня


Маленькую Аляксандру прымалі ў Магілёўскай бальніцы № 1 пад бой курантаў — 31 снежня ў 23.55.


Яе маці, Алена Панасовіч, прызналася, што, калі паведаміла па тэлефоне гэтую прыемную навіну мужу, ён не адразу змог паверыць у такое супадзенне. Прыдумваць імя дачцэ не прыйшлося, бацькі ўжо чакалі яе прыходу і загадзя вызначыліся. Дома Аляксандру чакае таксама старэйшы брат — 9-гадовы Арцём. Наогул святочная ночка ў «першай» бальніцы была напружаная. У 01.10 у рэанімацыі нарадзіўся першы ў гэтым годзе жыхар Магілёўшчыны — з Крычаўскага раёна — вагой усяго 2,02 кілаграма, ростам 45 сантыметраў. Потым у гэтым жа аддзяленні нарадзілася дзяўчынка. Плюс дзве прыгажуні з'явіліся на свет у звычайным аддзяленні. «Усе чацвёра адчуваюць сябе добра», — запэўнілі спецыялісты. Дарэчы, у бальніцы № 1 штомесячна на свет з'яўляюцца па 260—280 малых.

Яшчэ пяць нованароджаных — двух хлопчыкаў і трох дзяўчынак — прымалі ў двух радзільных аддзяленнях Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Узначаліла спіс дзяўчынка, якая нарадзілася ў 01.15.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.