Вы тут

Гараскоп стрыжак на студзень


4 студзеня, чацвер. Стрыжка сёння стане пачаткам чарады сур'ёзных змяненняў у вашым жыцці. Калі вы не жадаеце нічога мяняць, перанясіце візіт да цырульніка на іншы дзень. Афарбоўваць валасы можна, аднак колер можа хутка страціць інтэнсіўнасць.

5 студзеня, пятніца. Стрыжка надоўга захавае форму, валасы стануць больш густымі і моцнымі. Афарбоўванне, наадварот, пройдзе менш удала — колер хутка паблякне.

6 студзеня, субота. Стрыжка можа стаць прычынай для канфлікту з блізкімі. Таксама неабходна з асцярожнасцю падысці да выбару фарбавальніка ў гэты дзень — аддайце перавагу безаміячным сродкам.

7 студзеня, нядзеля. Новая стрыжка і абноўлены колер валасоў падораць зарад пазітыўнай энергіі на цэлы дзень, а таксама стануць прычынай прыўзнятага настрою. Смела запісвайцеся ў салон.

8 студзеня, панядзелак. Спрыяльны час трохі абнавіць прычоску. Не бойцеся развітацца з даўжынёй і выбірайце цёплую карычневую або пшанічную колеравую гаму.

9 студзеня, аўторак. Нейтральны дзень для паходу ў салон прыгажосці: можна трохі падраўняць кончыкі, аднак на больш сур'ёзныя перамены пакуль не згаджайцеся.

10 студзеня, серада. Неспрыяльны дзень для наведвання цырульніка. Новая стрыжка можа нашкодзіць структуры валасоў, а таксама стаць прычынай працоўных канфліктаў.

11 студзеня, чацвер. Сённяшні паход у салон прыгажосці можа расчараваць вас. Валасы могуць стаць непаслухмяныя, пачнуць хутка секчыся, а новы колер хутка паблякне.

12 студзеня, пятніца. Няўдалы дзень для эксперыментаў. І стрыжка, і афарбоўванне могуць прывесці да непажаданых канфліктаў, а таксама стаць прычынай рэзкага пагаршэння самаадчування.

13 студзеня, субота. Сёння можна рабіць стрыжку, аднак з часам пры ўкладцы валасы могуць стаць непаслухмяныя. У афарбоўванні выбірайце натуральныя фарбавальнікі, якія моцна не паўплываюць на колер.

14 студзеня, нядзеля. Упэўнена адпраўляйцеся ў салон па новы вобраз — вынікам застаняцеся задаволеныя. Спрабуйце новыя формы і колеры і не бойцеся эксперыментаваць — цяпер для гэтага найбольш прыдатны момант.

15 студзеня, панядзелак. Сённяшняя стрыжка пазбавіць ад галаўнога болю. Пры афарбоўванні варта пазбягаць чорнага колеру — ён зробіць вас больш сталымі.

16 студзеня, аўторак. Сённяшняя стрыжка паспрыяе паляпшэнню фінансавага дабрабыту. А ад афарбоўкі пакуль лепш адмовіцца.

17 студзеня, серада. Нейтральны дзень для стрыжкі. Хна надасць валасам жыццёвай сілы.

18 студзеня, чацвер. Стрыжка, зробленая сёння, не парадуе. А вось пафарбаваўшы валасы, прыцягнеце ў сваё жыццё поспех і ўдачу.

19 студзеня, пятніца. Ёсць небяспека з валасамі адрэзаць поспех і дабрабыт. Удалым будзе асвятленне валасоў.

20 студзеня, субота. Прыдатны дзень для стрыжкі. Афарбоўка зробіць валасы гладкімі і бліскучымі.

21 студзеня, нядзеля. У гэты дзень лепш нарасціць валасы, а не стрыгчы іх. А змяніўшы колер, пагоршыце структуру валасоў.

22 студзеня, панядзелак. Ідэальны дзень для догляду за валасамі. Варта фарбавацца ці не, вырашайце самі.

23 студзеня, аўторак. Стрыжка ўзмоцніць інтуіцыю. Для афарбоўкі — нейтральны дзень.

24 студзеня, серада. Не самы лепшы дзень. Новая стрыжка падкрэсліць усе недахопы. Афарбоўваць валасы можна, але ніхто гэтага не заўважыць.

25 студзеня, чацвер. Спрыяльны дзень для экстравагантных стрыжак і меліравання.

26 студзеня, пятніца. Добры дзень для стрыжкі. Пры афарбоўванні варта аддаць перавагу каштанаваму колеру.

27 студзеня, субота. Стрыжка дабратворна адаб'ецца на ўмацаванні імунітэту. Афарбоўка валасоў пройдзе з прыгодамі.

28 студзеня, нядзеля. Пазбаўляючыся ад пашкоджаных валасоў, ачысціце сваю аўру. Сёння можна фарбаваць валасы ў любы колер.

29 студзеня, панядзелак. Стрыжка сёння стане падставай канфліктаў і сварак. Таксама лепш устрымацца ад хімічнага ўздзеяння на валасы.

30 студзеня, аўторак. Неспрыяльны дзень для абнаўлення прычоскі. Афарбоўка валасоў прывядзе да хранічнай стомленасці.

31 студзеня, серада. Стрыжка спрыяльна адаб'ецца на зносінах з процілеглым полам. Добры дзень для афарбоўкі валасоў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.