Вы тут

Сімфанічны аркестр Маладзечна сыграе на балі праваслаўнай моладзі


28 студзеня ў Мармуровай зале Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі адбудзецца X Мінскі баль праваслаўнай моладзі, паведамляюць арганізатары.


Гасцей чакаюць святочныя падарункі да юбілейнай даты: тры аддзяленні пройдуць пад акампанемент Сімфанічнага аркестра горада Маладзечна пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Рыгора Сарокі. Традыцыйным упрыгожаннем мерапрыемства стане выступленне танцавальнага ансамбля "Мара".

Акрамя таго, падчас балю пройдуць танцавальныя майстар-класы, будзе працаваць музычна-літаратурны салон і фотазоны.

"Баль праваслаўнай моладзі — місіянерскі праект, які дапамагае маладым людзям адкрыць новыя грані ў іх паўсядзённым жыцці, набыць новых сяброў, спрыяе іх духоўнаму росту. Мерапрыемства стала шматгадовай традыцыяй, сярод вынікаў якой — дзесяткі сямейных пар, мноства сяброўскіх сувязей, у тым ліку і міжнародных", — падкрэсліваюць арганізатары.

Інфармацыя аб раскладзе рэпетыцый, дрэс-кодзе, этыкеце, праграме танцаў, а таксама продажы білетаў і іх кошце для ўдзельнікаў і гасцей публікуецца ў сацыяльных сетках. А як гэта было ў мінулым годзе, можна паглядзець у рэпартажы "Звязды". 

bel.sputnik.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».