Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
байба́к — у пераносным сэнсе так скажуць пра гультая. Байбак у прамым сэнсе — гэта жывёліна атрада грызуноў, якая ўвосень і зіму спіць;
ба́рва — чырвань, густа-чырвоны колер;
це́рніца — прылада, якой труць лён;
жох — хітры чалавек: ашуканец, прайдзісвет;
сыта́ — беларускі напой: вада з мёдам;
валато́ўка (устарэлае) — курган, у якім пахаваны легендарныя асілкі-волаты.
Распускаць рукі — 1) біцца. 2) дазваляць сабе празмерныя вольнасці. Беларусы яшчэ скажуць: даваць волю рукам, лічыць зубы. Рускія: считать рёбра.
З голымі рукамі — 1) застацца, прыйсці, вярнуцца ні з чым. 2) нічога не маючы пры сабе, без усякай зброі. Беларускія адпаведнікі: без штаноў, з носам, на бабах. Рускі: у разбитого корыта.
Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.