Вы тут

Краснапольскія дэпутаты наведалі 30 дзяцей


У рамках акцыі «Нашы дзеці» дэпутаты наведалі 30 дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем'яў і ўручылі ім святочныя наборы з цукеркамі.


За высокія дасягненні ў вучобе і спорце старшыня Яноўскага сельскага Савета дэпутатаў Наталля Лагуціна і дэпутат Іван Кузюрын адзначылі трох школьнікаў з аграгарадка Яноўка. Цёплыя віншавальныя словы і падарункі народныя абраннікі адрасавалі выхаванцам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Ад імя Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў старшыня Краснапольскага райсавета дэпутатаў Анжаліка Гоман уручыла дырэктару Цэнтра Надзеі Піванавай сертыфікат на суму 220 рублёў для набыцця трэнажора «Міні-стэпер».

Па традыцыі «чарнобыльскія» раёны: Касцюковіцкі, Слаўгарадскі, Быхаўскі і Краснапольскі — наведала з падарункамі старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Таццяна Кананчук. У Краснаполлі яна пабывала ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу Алепак і Хлыстовых, дзе выхоўваюцца 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. Акрамя салодкіх падарункаў, дзеці атрымалі настольныя гульні. Гэтыя сем'і павіншавала і намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. А Дзед Мароз, Снягурка і Буронка (частка падарункаў была прадстаўлена прадукцыяй магілёўскага холдынга «Бабуліна крынка») паказалі невялічкае казачнае прадстаўленне. Дзеці таксама падрыхтаваліся — яны з задавальненнем дэкламавалі вершы, спявалі навагоднія песні і ігралі на музычных
інструментах.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад краснапольскіх дэпутатаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».