Вы тут

Каго рыхтаваць: медыкаў ці інжынераў?


З 11-х класаў летась было выпушчана 57,8 тысячы навучэнцаў. Па інфармацыі Міністэрства адукацыі, больш за палову выпускнікоў школ працягваюць навучанне ў ВНУ. 20 працэнтаў паступілі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 14,6 працэнта — на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Пасля заканчэння базавай школы працягнуць навучанне ў 10—11-м класах пажадала больш за 60 працэнтаў навучэнцаў, ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі пайшло каля 18 працэнтаў выпускнікоў і 16 працэнтаў дзевяцікласнікаў паступілі ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Наколькі такое размеркаванне патокаў моладзі адпавядае рэальным патрэбам рынку працы? І ці не атрымаецца так, што праз чатыры—пяць гадоў выпускнікі многіх спецыяльнасцяў вышэйшых навучальных устаноў акажуцца незапатрабаваныя?


Пытанні збалансавання попыту і прапановы рабочай сілы знайшлі адлюстраванне ў пастанове Савета Міністраў ад 28 снежня 2017 года № 1016. Паводле гэтага дакумента, праграмы развіцця адукацыі павінны грунтавацца на прагнозе патрэбы эканомікі ў кадрах на пяцігадовы перыяд. Міністэрству эканомікі ўрадам даручана штогод да 1 верасня распрацоўваць дэмаграфічны прагноз на пяцігадовы перыяд па краіне ўвогуле, па абласцях і асобна па сталіцы, а Міністэрству працы і сацыяльнай абароны таксама штогод да 1 лістапада рабіць прагноз балансу працоўных рэсурсаў.

На аснове атрыманых звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны павінна фарміраваць патрэбы эканомікі ў кадрах на пяцігадовы перыяд па прафесійна-кваліфікацыйных групах і падаваць прагноз Міністэрству адукацыі, а таксама іншым заснавальнікам устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Гэта інфармацыя патрабуецца для фарміравання прагнозных паказчыкаў на пяцігадовы перыяд па профілях (кірунках) адукацыі, якія ўключаюцца ў дзяржаўныя праграмы развіцця вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і кантрольных лічбаў прыёму ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Цяпер у беларускіх ВНУ — занадта шырокі спектр спецыяльнасцяў і спецыялізацый: на першай ступені — каля 400 і больш як тысяча спецыялізацый. Больш як 300 спецыяльнасцяў прапануюць у магістратуры. Сур'ёзнай праблемай застаецца і нявызначанасць статусу магістра на рынку працы. Пасля прыняцця Кодэкса аб адукацыі бакалаўрыят фактычна зойме месца цяперашняй І ступені вышэйшай школы, добра зразумелай наймальнікам. Таму пазнавальнасць дыпломаў бакалаўраў у будучыні забяспечана, чаго не скажаш пра дыпломы магістраў...

Усе разумеюць, што прафесійна-кваліфікацыйная структура вышэйшай адукацыі павінна быць аптымізаваная. Таму зараз актыўна вядзецца работа над новым Класіфікатарам спецыяльнасцяў і кваліфікацый і адначасова — над стварэннем Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».