Вы тут

Прэзідэнт запаліў калядную свечку ў Свята-Духавым кафедральным саборы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку каля Мінскай іконы Божай Маці ў Свята-Духавым кафедральным саборы.


Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У храме таксама прысутнічалі прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы нядзельнай школы, прыхаджане.

Прэзідэнт перадаў у дар Беларускай праваслаўнай царкве ікону Божага Нараджэння, які напісаны ва ўнікальнай тэхніцы васковай тэмперы. 

Мітрапаліт Павел падарыў Аляксандру Лукашэнку ікону "Збавіцель". Яна прывезена мітрапалітам з Ерусаліма і асвечана на Труне Госпада.

Прэзідэнт звярнуўся да прысутных і адзначыў, што галоўнай падзеяй 2017 года ў Беларусі стала пераадоленне негатыўных тэндэнцый у эканоміцы.

"Мы пражылі вельмі складаны год. Я не буду ўдавацца ў падрабязнасці, ужо шмат казаў і ў канцы года, і ў сваім навагоднім звароце. Але галоўная ўсеагульная падзея гэтага года - што нам, як мы і марылі год таму (я ў тым ліку, стоячы тут, казаў пра гэта), атрымалася пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў нашай эканоміцы, і гэта неадкладна паўплывала на ўсё наша грамадства", - заявіў беларускі лідэр.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што будзе імкнуцца зрабіць усё для таго, каб на беларускай зямлі людзі жылі добра і каб госці краіны адчувалі, што беларусы - дужыя людзі, якія жывуць нядрэнна і гатовыя любога госця з удзячнасцю прымаць.

"Мы жывем надзеямі на будучыню, і я ўпэўнены, што гэтыя надзеі спраўдзяцца", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.