Вы тут

Культурная сталіца пераязджае ў Наваполацк


Дзяўчына ў нацыянальным строі (магілёўскага рэгіёна) на ручніку трымае разгорнутую кнігу. Такі помнік напрыканцы 2017 года адкрыты ў Бабруйску: горад быў культурнай сталіцай Беларусі. Скульптура, што з’явілася перад гарадскім Палацам мастацтваў, стала своеасаблівым вобразным падсумаваннем культурнага жыцця горада: кніга ўвасабляе летапіс Бабруйска.


Аўтар кампазіцыі «Бабруйск — культурная сталіца Беларусі» — скульптар Аляксандр Шапо. Ён імкнуўся паказаць, што працяг будзе і кожны жыхар ці госць можа далучацца і працягваць пісаць летапіс культурнага жыцця горада. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў адзначыў, што патэнцыял, які закладзены ў сферы культуры горада, будзе прымножаны. У тым ліку дзякуючы дружнай і зладжанай камандзе прафесіяналаў і аматараў, мастакоў, пісьменнікаў, музыкантаў і проста неабыякавых. Далей эстафету перадалі Наваполацку: горад адзначыць 60-годдзе! Мэр Бабруйска пажадаў, каб яркія праекты і творчыя адкрыцці 2018-га запальвалі новыя імёны і дарылі незабыўныя эмоцыі ад сустрэч са светам прыгожага, працягваючы традыцыі беларускай самабытнасці.

Праект «Культурная сталіца Беларусі» пачаўся ў 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк. Далей у статусе сталіцы былі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.