Вы тут

На «Калядную ёлку» прыехала больш за 1,5 тысячы маленькіх беларусаў


Рэспубліканская дабрачынная акцыя вось ужо як 24-ы год запар збірае дзяцей з рэгіёнаў, якія найбольш пацярпелі падчас Чарнобыльскай катастрофы. Для больш як 400 юных талентаў з забруджанай тэрыторыі, якія летась сталі фіналістамі XXXІ Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця: у будучыню — з надзеяй», па традыцыі гасцінна адчыніў дзверы мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор.


Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы павіншаваў падлеткаў з Раством Хрыстовым, памаліўся за іх, а таксама блаславіў удзельнікаў сустрэчы. У сваю чаргу, хлопчыкі і дзяўчаткі ўручылі Уладыку творчыя падарункі, у тым ліку зробленыя сваімі рукамі.

— Кожны з нас, сустракаючыся з дзецьмі, бачыць іх вочы, усмешкі, добры настрой, — адзначыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. — Калі маеш зносіны з дзецьмі, проста жыць хочацца. Абсалютна невыпадкова Хрыстос-збавіцель казаў сваім апосталам і паслядоўнікам, што толькі стаўшы такімі, як дзеці, можна ўвайсці ў царства Божае. І дзеля гэтага не трэба нанова нараджацца. Дастаткова стаць добрым, нявінным, чыстым. Хочацца, каб дзеці ніколі не забываліся пра Бога. Гасподзь жа нічога звышнатуральнага ад нас не патрабуе. Не патрабуе, каб мы адмовіліся ад радасці, задавальнення, ад жыццёвых даброт. Ён заклікае нас зрабіць усё магчымае, каб гэтыя даброты, багацці свету не зацямнілі нам погляд на Бога, не былі перашкодай на шляху да яго.

Святочны настрой не пакінуў удзельнікаў акцыі і тады, калі яны завіталі ў Беларускі дзяржаўны цырк, дзе юныя госці сталіцы акунуліся ў атмасферу чараўніцтва і прыгод. Не абышлося і без салодкіх падарункаў.

Настасся Купрыянцава, можна сказаць, вырасла на «Каляднай ёлцы». З пяці гадоў дзяўчына ездзіла ў сталіцу з далёкага Слаўгарада. Яна ўжо даўно скончыла школу, але з задавальненнем прыняла запрашэнне паўдзельнічаць зноў. «Штогод мы з нецярпеннем чакалі гэтага мерапрыемства, ехалі ў Мінск з пачуццём вялікай радасці, што ў нас ёсць магчымасць не толькі пабываць у сталіцы, але і наведаць сабор, атрымаць асалоду ад святочнай атмасферы», — расказвае Настасся.

Дарэчы, у наступным, юбілейным для дабрачыннай акцыі, годзе «Калядная ёлка» набудзе міжканфесійны характар. Па перакананні першага сакратара Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Андрэя БЕЛЯКОВА, з самага дзяцінства людзі ўбіраюць у сябе вечныя каштоўнасці, а яны ва ўсіх рэлігіях аднолькавыя: гэта любоў да свайго бліжняга, спачуванне, жаданне дапамагчы, падтрымаць чалавека. «Калі мы гэтыя каштоўнасці захоўваем — значыць развіваемся далей, як толькі сумняваемся ў іх, грамадства пачынае разбурацца», — лічыць Андрэй Белякоў.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Навагодняя казка для самых юных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.