Вы тут

Як святкуюць Каляды ў рэгіёнах?


Куцця на стале, сена пад абрусам, калядоўшчыкі ў санях... Усе гэтыя атрыбуты аднаго з галоўных праваслаўных свят дагэтуль дзе-нідзе бачыш у хатах ды вёсках, дзе Божае Нараджэнне сустракаюць па спрадвечных традыцыях.


Сучасныя святкаванні, пэўна, больш тэатралізаваныя ды відовішчныя. Але ад гэтага не менш шчырыя і багатыя на цуды. У Райцы Карэліцкага раёна, напрыклад, адбыліся «Калядныя прыгоды Бураціна», а ў Гальшанах на Ашмяншчыне — узышла «Зорка Раства» (на фота).

У аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Гальшаны на тэатралізаваным свяце калядоўшчыкі праслаўлялі народжанае Боганемаўля. Светлы Анёл нёс навіну пра гэта ў свет. Няўрымслівая нечысць, як магла, паўставала супраць свята і намагалася сапсаваць яго. І дарослыя, і малыя гледачы былі ў такім захапленні, што свята Нараджэння Хрыстовага пад калядныя песні, танцы ды карагоды працягнулася на вуліцы каля ёлкі аж дацямна.

Прадстаўленне тэатра «Райцаўская батлейка», дзе ўсе артысты — дзеці, песнапенні навучэнцаў нядзельнай школы і тэатралізаванае прадстаўленне «Калядныя прыгоды Бураціна» ў выкананні дарослых акцёраў. Гэтыя мерапрыемствы сталі яскравымі разынкамі Калядных гульняў, конкурсаў ды карагодаў у сельскім клубе аграгарадка Райца. А скончылася свята гарбатай на травах ды свойскай выпечкай.

Божае Нараджэнне, якое лічыцца сямейным, чароўным і поўным надзей святам, можна адзначаць ажно да 14 студзеня.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каляды — час цудаў і відовішчаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».