Вы тут

Прадметная гісторыя: прадказальнік бур і стрыгіль


Прадказальнік бур

Гэта вынаходка належыць доктару Джорджу Мерыўэзеру, які жыў у горадзе Уітбі ў Англіі ў XІX стагоддзі. Аднойчы ён заўважыў, што перад надыходам навальніцы п'яўкі пачынаюць паводзіць сябе неспакойна, і вырашыў выкарыстоўваць гэтую іх асаблівасць. Ён прыдумаў хітры агрэгат, які атрымаў назву «прадказальнік бур». У круг ставілася 12 бутэлек ёмістасцю ў адну пінту (0,57 літра). На рыльцы кожнай бутэлькі знаходзілася металічная трубка з кавалкам кітовага вуса і дротам, прымацаваным да малаточкаў. Адчуваючы набліжэнне буры, п'яўкі пачыналі паўзці ўверх па бутэльцы і дакраналіся да кітовага вуса, які, у сваю чаргу, тузаў дрот і прыводзіў у дзеянне малаточкі, якія білі ў званок.


Стрыгіль

У часы старажытных рымлян, калі не было мыла, геляў для душа, шампуняў, скрабаў і іншых дасягненняў хіміі, усю гразь, пот і пыл з цела саскрабалі такімі скрабкамі.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».