Вы тут

Названы ўладальнікі прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»


Прэзідэнт краіны падпісаў указ, згодна з якім прэміі ўдастоена галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце Вольга Уласава за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Яна выхавала плеяду батутыстаў, сярод якіх алімпійскі чэмпіён 2016 года Уладзіслаў Ганчароў, а таксама пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы.


Лаўрэатам прэміі стаў спецыяльны карэспандэнт аддзела каментатараў галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5», заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі. Ён з'яўляецца адным з самых вядомых спартыўных каментатараў і вопытных супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, членам некалькіх спартыўных федэрацый, суаўтарам і вядучым штотыднёвага ток-шоу «Вялікі спорт», спецыяльнага праекта «Авертайм: КХЛ». Уладзімір Навіцкі прадстаўлены да спецыяльнай прэміі за значны асабісты ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця, папулярызацыю фізічнай культуры і спорту сярод шырокіх слаёў насельніцтва.

Дыплом лаўрэата прэміі за паспяховае выступленне на міжнародных спаборніцтвах, актыўную грамадзянскую пазіцыю, паважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў атрымае член нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, майстар спорту Віялета Скварцова. У юніёрскай узроставай катэгорыі спартсменка, якая выступае ў трайным скачку, заваявала тытулы чэмпіёнкі Беларусі 2016 года, чэмпіёнкі Еўропы 2017 года і ўстанавіла рэкорд Беларусі.

Нагадаем, на цырымоніі ўзнагароджвання кантынентальнага першынства Віялета Скварцова, нягледзячы на пагрозу санкцый, пакінула п'едэстал у знак пратэсту супраць выканання гімна іншай краіны замест Дзяржаўнага гімна Беларусі. Відэаролік з учынкам спартсменкі сабраў на YоuTubе 8,3 млн праглядаў і 17 тыс. каментарыяў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.