Вы тут

Якія паслугі ЖКГ мы будзем кампенсаваць на 100%?


Прагназаваная з 1 студзеня стапрацэнтная аплата насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг (акрамя цеплаэнергіі) пакуль не здзейснілася. Зацверджаныя ўказам Прэзідэнта максімальныя лічбы сёлетніх тарыфаў абяцаюць падняць узровень кампенсацыі жыхарамі ўсяго комплексу паслуг ЖКГ да больш як 70 %. Пры агульным планавым павелічэнні з новага года «камуналкі» на 5 долараў некаторыя стаўкі засталіся на ранейшым узроўні, а адна нават патаннела.


Нагадаем, што апошняя індэксацыя тарыфаў на 8 % адбылася ў верасні 2017-га, а запланаваная на снежань 10-працэнтная — не праводзілася. Праз гэта на поўнае пакрыццё кошту паслуг ЖКГ насельніцтвам пакуль разлічваць не прыходзіцца. Разам з тым, як мяркуюць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, з улікам работы па зніжэнні сабекошту камунальных паслуг, за большасць з іх сёлета плануецца атрымліваць поўную кампенсацыю ад жыхароў. Гэта датычыцца тэхабслугоўвання жылых памяшканняў і ліфтаў, водазабеспячэння і водаадвядзення, збору, вывазу і абясшкоджвання камунальных адходаў.

«Калі браць паказчык кампенсавання як сярэдні па краіне ў цэлым, то, магчыма, можна казаць пра 100 %, аднак па асобных раёнах і дамах гэтая лічба ўсё роўна такой не будзе. Заўжды нехта будзе пераплачваць, а нехта недаплачваць», калі параўноўваць з фактычнымі затратамі, — пракаменціраваў гэта Генадзь КАЛЁНАЎ, выканаўчы дырэктар Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці ў Беларусі.

На ранейшым узроўні засталіся лічбы на ацяпленне і падагрэў вады — 16,9259 рубля за 1 Гкал і капітальны рамонт — 0,0953 рубля за 1 м2 агульнай плошчы жылля. А эканамічна абгрунтаваны тарыф на цеплазабеспячэнне нават зменшыўся да 81,42 рубля за 1 Гкал (было — 91,18 рубля).

Цана звадкаванага газу ў жыллі з індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў сезон ацяплення застанецца 5,7713 рубля за 1 м2 агульнай плошчы ў месяц, а летам падрасце да 0,8733 рубля ў параўнанні з былой лічбай 0,8216 рубля.

Кошт астатніх паслуг ЖКГ з 1 студзеня павялічыўся.

Як і раней, грамадзянам, якія маюць патрэбу, будуць выдзяляцца дзяржаўныя субсідыі для аплаты «камуналкі», калі яна перавышае 20 % месячнага даходу сям'і ў горадзе і 15 % — у вёсцы.

Дакладныя (а не максімальныя) лічбы тарыфаў на камунальныя паслугі стануць вядомыя пасля прыняцця адпаведных пастановы Савета Міністраў і рашэнняў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.