Вы тут

На Гомельшчыне сёння пройдзе фінал дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”


10 студзеня дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (вул. Жаркоўскага, 7, канферэнц-зала) запросяць на навагодні ранішнік казачныя навагоднія персанажы ў рамках дабрачыннай акцыі ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” “Цуды на Каляды”. Мерапрыемства стане фінальным у вобласці ў рамках дадзенай акцыі. Арганізатары ўручаць сертыфікат на рэканструкцыю абласной дзіцячай бальніцы.


У рамках акцыі валанцёры руху “Добрае Сэрца" БРСМ і піянеры-цімураўцы гомельскіх сярэдніх школ №22 і №26 стануць казачнымі навагоднімі персанажамі і запросяць хлопчыкаў і дзяўчынак у займальныя гульні і забавы. Кульмінацыяй свята стане віншаванне ўсіх прысутных Дзедам Марозам і Снягуркай: дзеці пагутараць з галоўнымі героямі свята, загадаюць жаданне і, вядома ж, атрымаюць падарункі ад Дзеда Мароза.

У мерапрыемстве таксама возьмуць удзел байцы студатрада, якія працавалі на Гомельскай абласной маладзёжнай будоўлі (рэканструкцыі Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы), перададуць падарункі ад піянераў-цімураўцаў — уласнаручна вырабленых зубранят — сімвал Беларусі, а валанцёры руху “Добрае Сэрца"  перададуць падарункі, сабраныя ў рамках акцыі ў пераднавагоднія святы ад жыхароў рэгіёну.

У завяршэнні мерапрыемства арганізатары акцыі перададуць адміністрацыі лячэбнай установы падарункавы сертыфікат на суму 2,5 тысячы рублёў для рэканструкцыі Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Сродкі сабраны ў рамках акцыі "Цуды на Каляды” ад першасных арганізацый ГА “БРСМ”, піянерскіх дружын ГА “БРПА”, насельніцтва Гомельскай вобласці.

Таксама да акцыі далучацца камуністы Гомельскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. У мерапрыемстве прыме ўдзел першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КПБ, кіраўнік спраў Гомельскага аблвыканкама Алена Уладзіміраўна Клічкоўская, якая павіншуе дзяцей і ўручыць каштоўныя падарункі ўстанове аховы здароўя і хлопчыкам і дзяўчынкам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».