Вы тут

На Брэстчыне пройдзе абласны этап конкурсу "100 ідэй для Беларусі"


50 лепшых праектаў з рэгіёнаў Брэсцкай вобласці стануць удзельнікамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі" і будуць прадстаўлены на выставе, якая адбудзецца 12 студзеня з 11.00 да 16.00 у Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку (вул. Маскоўская, 202).


У праграме выставы: урачыстае адкрыццё і прэзентацыя праектаў, стартап, пасяджэнне экспертнага савета, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

25 праектаў прадстаўлена ў намінацыі "Сацыяльная сфера". Маладзёжны лагер міжкультурных камунікацый “Скрыжаванне ля Буга” прыдумалі педагогі Дамачаўскай сярэдняй школы. Тут жа будзе выстаўлены шэраг праектаў дабрачыннай накіраванасці і праектаў па стварэнні музеяў — віртуальных і рэальных.

Праекты “Электраскарбонка” і “Лазерны гравёр” прадставіць на выставе Алег Сай, вучань СШ№4 г. Брэста. Электраскарбонка здольная лічыць манеты з дапамогай самаробнага датчыка, які будзе распазнаваць іх па меры яго закрыцця манеткай. Такая электраскарбонка здольная падлічваць выручку з аўтаматаў.

У сферы энергетыкі і энергаэфектыўнасці будуць прадстаўлены праекты: “Энергія вентыляцыйных шахт ацяпляльных катлоў” (аўтар Іван Цымбаліст са Століна), “Мадэрнізацыя кіравання асвятлення ва ўмывальнях інтэрната” (аўтар Яўген Дабралінскі, Белазерскі прафесійна-тэхнічны коледж, “Зараднае ўстройства для мабільнага тэлефона на сонечных батарэях” (аўтар Аляксандр Манцэвіч з Новапапінскай СШ).

“Мара навасельца (МН-3)” — гэты праект Мікалая Лукашэвіча з Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа будзе прадстаўлены ў намінацыі “Бяспека жыццядзейнасці і абараназдольнасці”. Прыбор дазваляе выявіць не толькі месцы наяўнасці адкрытай праводкі, але і месцы пашкоджанняў, абрыву токаводных жыл правадоў і кабеляў.

Праект “QFix — сістэма для абслугоўвання аўтамабіляў” падрыхтаваны студэнтамі "Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і скіраваны аўтаматызаваць працэс узаемадзеяння аўтасэрвісаў і аўтаўладальнікаў.

Экспертны савет вызначыць праекты, якія будуць прадстаўляць Брэстчыну на рэспубліканскай выставе “100 ідэй для Беларусі”. Усе праекты будуць дапрацаваны з улікам заўваг і ўвойдуць у банк маладзёжных ідэй, які будзе размешчаны на інтэрнэт-рэсурсах абласной арганізацыі БРСМ, а таксама прэзентаваны ўсім зацікаўленым у сферы адукацыі, медыцыны, сектара эканомікі і прыватнага бізнесу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».