Вы тут

ALEKSEEV прадставіў песню для Еўрабачання-2018


Украінскі спявак ALEKSEEV, які абвясціў аб сваім намеры ўзяць удзел у Еўрабачанні ад Беларусі, прадставіў конкурсную песню, з якой збіраецца паехаць у Еўропу.


Сінгл "Forever" на англійскай мове выканаўца прэзентуе ўжо на першым этапе Нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" у Мінску. Музыку і словы песні напісалі аўтары Кірыл Паўлаў і Яўген Мацюшэнка.

ALEKSEEV - папулярны спявак у краінах усходняй Еўропы. Уладальнік больш за 20 узнагарод у галіне музыкі ў розных краінах. Яго сінгл "П'янае сонца" больш за тры тыдні трымаўся на першым радку iTunes і адзіны з рускамоўных трапіў у топ-100 сусветнага Shazam.

Песня "Forever" ужо даступная на iTunes.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?