Вы тут

На што трэба звяртаць увагу пры выбары ікры


«Бутэрброды з чырвонай ікрой — традыцыйны пачастунак на навагоднім стале! Але ж не ўсе ведаюць, на што трэба звяртаць увагу пры выбары гэтага далікатэсу ў краме. Стары Новы год на носе, таму спяшаюся падзяліцца сваім досведам, — піша пенсіянер, дачнік са шматгадовым стажам Яўген САЛАНОВІЧ.


— Па-першае, важна, з якой сыравіны выраблена ікра, якога яна гатунку і ці ёсць ДАСТ або ТУ на гэтую прадукцыю. Прадукт, выраблены з замарожанай сыравіны, значна саступае, па якасці свежасоленаму! Ікра першага гатунку лепшая па вонкавым выглядзе і сваім складзе, чым ікра другога гатунку. А ўказанне ДАСТу або ТУ азначае, што пры вытворчасці і расфасоўцы былі выкананыя ўсе неабходныя патрабаванні, а яны заўсёды больш жорсткія. Таксама ведайце, што на слоічку з ікрой абавязкова павінен быць указаны вытворца. Заўсёды спыняйце свой выбар на тым, які бліжэй да месца прамысловага адлову рыбы, бо гэта дае гарантыю, што гэтая рыба была свежая! А яшчэ трэба добра выбіраць праверанага пастаўшчыка чырвонай або чорнай ікры. Варта таксама звяртаць увагу на дадатковую маркіроўку з указаннем віду рыбы, з якой выраблена ікра. Гэта можа быць гарбуша, кета, нерка, фарэль ці яшчэ якая-небудзь малавядомая нам рыбка. Улічваючы тэрміны іх нерасту, аптымальныя месяцы вырабу ікры ліпень-жнівень! На слоіку таксама павінны быць указаны тэрміны прыдатнасці і склад. Асноўныя інгрэдыенты — толькі ікра і соль. За рэдкім выключэннем дапускаецца наяўнасць кансерванту, які дадаецца ў мінімальнай колькасці для павелічэння тэрміну прыдатнасці гэтага далікатэсу!

Цікавы факт: першапачаткова чырвоная ікра не лічылася далікатэсам. Напрыклад, на Далёкім Усходзе Расіі яна была штодзённай ежай паляўнічых і рыбаловаў! Бо давала адчуванне сытасці і падтрымлівала сілы ў гэтых людзей! Больш за тое, сушаную ікру бралі з сабой вандроўнікі ў далёкія паездкі. А яшчэ, чырвонай ікрой даўней нават кармілі ездавых сабак, каб павялічыць іх цягавітасць і вынослівасць! У Расію гэты прадукт трапіў толькі ў ХVІІ—ХХ стагоддзях, але тады ён не карыстаўся папулярнасцю і прадаваўся практычна задарма! Толькі ў XX стагоддзі ікра набыла звыклы для нас выгляд — засолены! У савецкі час у розныя перыяды яна то была даступная ўсім слаям насельніцтва, то зноў сыходзіла ў разрад дэфіцыту! Так што ў маладосці мне даводзілася есці як чырвоную, так і чорную ікру вялікай лыжкай! А вось сёння зусім іншая справа, у нас у Беларусі перад Новым годам маленькі слоічак ікры абышоўся мне ў 8 рублёў і 88 капеек. Дорага гэта ці не? Усё, як кажуць, пазнаецца ў параўнанні. Напрыклад, у Расіі напярэдадні Новага года цэны на ікру падскочылі і перавысілі сярэднегадавую ў два-тры разы, што выклікала абурэнне ў асобных аматараў гэтага далікатэсу.

Загаловак у газеце: Толькі ікра ды соль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».