Вы тут

Адменены абмежаванні па мэтавай куплі валюты юрасобамі і ІП


Нацыянальным банкам прынята рашэнне аб адмене абмежаванняў па мэтавай куплі замежнай валюты юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.


Так, юрыдычныя асобы-рэзідэнты змогуць ажыццяўляць куплю замежнай валюты па неабходнасці, якая вызначаецца імі самастойна. Не ўстанаўліваюцца таксама тэрміны выкарыстання набытай замежнай валюты. Аналагічны парадак здзяйснення валютна-абменных аперацый будзе дзейнічаць і для індывідуальных прадпрымальнікаў.

У адпаведнасці з новай інструкцыяй пры куплі замежнай валюты юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны будуць паказваць код кірунку выкарыстання замежнай валюты. Пры гэтым пазначэнне гэтых кодаў будзе насіць выключна статыстычны характар і не будзе абмяжоўваць выкарыстанне набытай замежнай валюты па іншых кірунках.

Адмена абмежаванняў па мэтавай куплі валюты і ўсталяванне аднолькавага парадку правядзення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў забяспечаць большую свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці. Акрамя таго, гэта дазволіць знізіць адміністрацыйныя выдаткі суб'ектаў гаспадарання, звязаныя з неабходнасцю звароту ў Нацыянальны банк па атрыманне дазволаў на куплю замежнай валюты на мэты, не прадугледжаныя заканадаўствам, падаўжэнне тэрмінаў захоўвання і змяненне мэтавага выкарыстання набытай замежнай валюты.

Адмена абмежаванняў па мэтавай куплі замежнай валюты для юрыдычных асоб стане дадатковым крокам у напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і сфарміруе перадумовы для наступнай адмены іншых абмежаванняў і абцяжаранняў, устаноўленых валютным заканадаўствам Беларусі.

Каментарый старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандра Кучынскага.

— Што прыняцце гэтага рашэння зменіць у дзелавым асяроддзі і чаго можна чакаць у будучыні?

— Мы бачым, што меры, накіраваныя на лібералізацыю валютнага заканадаўства, будуць прымацца і далей. Што датычыцца самой інструкцыі з нагоды валютна-абменных аперацый, то гэта ў агульнай канве накіравана на разняволенне дзелавой актыўнасці і зняцце залішніх мер рэгулявання ў пэўных сферах дзейнасці. А гэта будзе спрыяць таму, што юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі будуць больш вольныя ў прыняцці рашэнняў. Цяпер рашэнні (што датычыцца набыцця замежнай валюты) яны будуць прымаць самастойна. І ў далейшым мы чакаем, што дзеянні галоўнага рэгулятара будуць накіраваныя на разняволенне дзелавога асяроддзя для таго, каб актывізаваць актыўнасць нашых суб'ектаў гаспадарання.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Юрасобам — без абмежаванняў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».