Вы тут

Тры сястры і «Конікі»


Лідзія НЕКРАШЭВІЧ (у касцюме Снежнай Каралевы), яе малодшыя родныя сёстры Наталля КАВАЛЕНКА і Соф'я САМСОН рыхтуюцца да «Конікаў» — так называецца ў Давыд-Гарадку Шчадроўны вечар (трынаццатага студзеня). Па традыцыі на Стары Новы год уся іх радня — а гэта сем сясцёр і братоў са сваімі жонкамі, мужамі, дзецьмі і ўнукамі (усіх дваццаць чалавек) — шыюць адметныя карнавальныя касцюмы і маскі, каб сустрэць самы радасны час старажытнага Гарадка, хадзіць па вуліцах, заходзіць у дамы і віншаваць гарадчукоў: весяліць іх, іграць на гармоніках, біць у бубны і танцаваць да стомы.


— Яшчэ з самага маленства мы бегалі на «Конікі» калядаваць, спяваць абрадныя песні і красавацца сваімі ўборамі, — кажуць сёстры. — Таму і захавалася народная традыцыя, якую цяпер лічаць сапраўдным духоўным скарбам Палесся.

Нягледзячы на ўзрост (старэйшай сястры ўжо ідзе семдзесят восьмы год), жанчыны з нецярплівасцю чакаюць пачатку каляднага карнавалу.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Столінскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».