Вы тут

Топ-3 цікавых навін замежжа


Самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі знайшлі пустой

Самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі, украдзеную ў дацкага калекцыянера, знайшлі пустой на будпляцоўцы. Пра гэта ўладальнік рарытэта Брыян Інгеберг расказаў выданню Extra Bladet.

Ён адзначыў, што сам напой не меў каштоўнасці. Паколькі экспанат аказаўся непашкоджаным, ён мае намер зноў напоўніць бутэльку рускай гарэлкай, а таксама ўзмацніць сістэму бяспекі ў сваім сховішча, адкуль яна была ўкрадзена. Бутэлька гарэлкі «Руса-Балт» знікла са сховішча ў кавярні, якая належыць Інгебергу, на пачатку месяца. Яе кошт складаў каля 1,3 мільёна долараў. Яна зроблена з серабра і золата і дэкарыраваная выявай гоначнага аўтамабіля «Руса-Балт» і гербам Расійскай імперыі на корку, напой фільтруецца праз насадку з дыяментамі. У крадзяжы гаспадар падазрае былога супрацоўніка, які мог зрабіць дублікаты ключоў ад бара і сейфа. Усяго ў яго калекцыі каля 1,2 тысячы бутэлек.


Шведам прапанавалі імітаваць турыстаў

Шведскае аддзяленне аднаго сеткавага турагенцтва размясціла на сваім сайце інфармацыю аб вакансіі для чацвярых «прафесійных гультаёў». Саіскальнікам прапануецца сядзець увесь дзень у офісе, аформленым як пляж, імітаваць адпачынак каля мора і атрымліваць за гэта заробак, паведамляе Mіrror.

Работадаўцы шукаюць людзей, не здольных думаць нестандартна, а таксама тых, хто «ненавідзіць словы «прадукцыйнасць», «дэдлайн» і любіць ляжаць або сядзець». Сярод патрабаванняў да прэтэндэнтаў значыцца псіхалагічная ўстойлівасць, а таксама здольнасць сканцэнтравацца на адпачынку і не адрывацца на вонкавыя раздражняльнікі. На працягу працоўнага дня наёмным работнікам будзе дазволена чытаць, слухаць музыку і драмаць. Праца мяркуецца зменная, аплата — пагадзінная. Прапанова сапраўдная для ўсіх, хто будзе знаходзіцца на тэрыторыі Стакгольма з 22 студзеня па 4 лютага.


Выпіў і... паскардзіўся на сябе ў паліцыю

У амерыканскім штаце Фларыда п'яны кіроўца патэлефанаваў у экстранную службу і паскардзіўся на самога сябе, паведамілі прадстаўнікі шэрыфа акругі Полк.

Нейкі мужчына, які прадставіўся Майклам, патэлефанаваў у 911 і паведаміў, што вядзе машыну, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. Як чуваць на аўдыязапісе, дыспетчар угаворвае кіроўцу прыціснуцца да абочыны і спыніцца, аднак той доўга сумняваўся і не мог успомніць сваё прозвішча і апісаць, дзе знаходзіцца. Паліцэйскім усё ж удалося высветліць яго месцазнаходжанне. Калі яны прыбылі туды, кіроўца расказаў, што выпіў два ці тры-чатыры куфлі піва. Таксама ён прызнаўся, што ўжываў метамфетамін. Як высветлілася, раней мужчына ўжо не раз прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку за кіраванне ў нецвярозым стане, захоўванне наркотыкаў, хуліганства і супраціўленне супрацоўнікам паліцыі.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.