Вы тут

Турнэпс у жлукце


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Фота: udec.ru

Ці ведалі вы, што:

тага́н — трыножка; падстаўка пад чыгунок, калі вараць ежу;

турнэ́пс — кармавая рэпа;

жлу́кта — пасудзіна, выдзеўбаная з драўлянай калоды;

дара́дчык — той, хто дае парады;

цыбу́р — сцябло, звычайна тоўстае, пругкае;

дзя́га — рэмень, папруга;

раскінуць розумам — добра падумаць (беларускія сінонімы: раскінуць мазгамі, паварушыць галавой; рускі адпаведнік: раскинуть умом);

рассыпацца макам — дагаджаць каму-небудзь, паддобрывацца да каго-небудзь (беларусы яшчэ скажуць: слацца лістам, віляць хвастом; рускія: шапку ломать).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.