Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Буду вернай жонкай»

«МІР», 18—19 студзеня

Чатырохсерыйная меладрама расказвае пра супрацоўніцу правінцыйнай швейнай фабрыкі Ніну Антонаву — дзяўчыну рахманую, сціплую і рамантычную, але на дзіва няўдачлівую ў асабістым жыцці. Прыкладам, дзеля каханага жаніха Ніна гатовая паехаць на край свету — яна звальняецца з працы і нават прадае ўласны дом, калі раптам высвятляецца, што хлопец... ужо жанаты. Другая спроба таксама завяршаецца правалам: малады чалавек аказаўся настолькі інфантыльны, што моўчкі дазволіў бацькам забраць сябе ад нявесты.

Пасля гэтага Ніна вырашыла больш нікому не давяраць і пачала ігнараваць усе спробы сябровак знайсці ёй перспектыўнага кавалера. Мужчыны ж яе толькі раздражняюць, прычым асабліва — навязаны дырэктарам фабрыкі пастаялец, які размясціўся ў яе доме...


«Пад ключ»

«Беларусь 1», з 13 студзеня па суботах

Новы тэлепраект, прысвечаны рамонту, пераўладкаванню і дызайну жылля, стартуе на «Беларусь 1» ужо на гэтым тыдні. Адметнасць праграмы ў тым, што ўсе работы праводзяцца ў новабудоўлях і тыпавыя «каробкі» літаральна на вачах ператвараюцца ва ўтульныя і стыльныя месцы для жыцця, працы і адпачынку.

«Лічыце, што рамонт — гэта заўжды доўга і нервова? Мы разбурым гэты стэрэатып з дапамогай вядомых беларускіх дызайнераў, якія падкажуць нестандартныя і цікавыя варыянты афармлення кватэры, і вопытных будаўнікоў, якія разбяруць нюансы і падводныя камяні рамонтных работ», — абяцае вядучы праекта Арцём Рыбакін. Адзіная важная ўмова для ўдзельнікаў: трэба аддаць ключ ад дома тэлевізійнікам і... цалкам даверыцца ім да таго моманту, пакуль рэжысёр не скажа: «можна!».


«Спатканне з будучыняй»

«Беларусь 2», па панядзелках

Рэаліці-шоу рамантычнага кірунку, у якім традыцыйныя дзявочыя пошукі нарачонага шчыльна пераплеценыя з прадказаннямі астролага і гадалкі. Пагадзіцеся, добра было б ужо на першым спатканні ўяўляць, што чакае вас далей і ці той гэта чалавек, з якім можна было б старэць разам, альбо зусім, нават і блізка «не той»?

Дзяўчаты-ўдзельніцы праекта мусяць зрабіць выбар патэнцыйнага кавалера па фота... штучна састараным з дапамогай спецыяльных тэхналогій на дзясяткі гадоў, і паспрабаваць разгледзець за сівізной, маршчынамі і жывоцікам сённяшняга прывабнага юнака. На этапе спаткання пары бліжэй знаёмяцца падчас рамантычных прагулак, сумесных заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту і нетрывіяльных забаў, а далей — з дапамогай астролага і гадалкі даведваюцца падрабязнасці пра кожнага з удзельнікаў. Але самае цікавае адбываецца пад канец праекта: пары, якія ўтварыліся падчас шоу, «перанясуцца» ў адмыслова змадэляваную будучыню і ўбачаць сваіх дзяцей, дом, машыну, агульныя захапленні... Ці многія з іх застануцца разам пасля такой праверкі на трываласць?

Загаловак у газеце: Пра пагоду ў доме

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.