Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Мар'яна Шчоткіна павіншавала сацыяльных работнікаў

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яна ШЧОТКІНА прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сацыяльнай абароны.


— У наступным годзе сістэма сацыяльнага абслугоўвання краіны будзе святкаваць стагадовы юбілей. За гэты час праведзена сапраўды велізарная праца, — адзначыла віцэ-спікер. — Створана нацыянальная мадэль сацыяльнай абароны, якой мы маем права ганарыцца. На міжнароднай арэне мы дзелімся вопытам з іншымі краінамі.

З віншаваннямі яна звярнулася да супрацоўнікаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамоў-інтэрнатаў, упраўленняў сацыяльнай абароны раённых адміністрацый Мінска, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама, а таксама да ветэранаў галіны.

Нагадаем, што Дзень работнікаў сацыяльнай абароны ў Беларусі штогод адзначаецца 5 студзеня. У спецыялізаваных органах і арганізацыях працуюць больш за 39 тысяч чалавек, а ў 80 стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання пражываюць больш за 18 тысяч. У 146 тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання на ўліку знаходзяцца 1,8 мільёна чалавек — гэта тыя, хто апынуўся ў складаных жыццёвых умовах.


Парламентарый Вольга Кавалькова сустрэлася з педагогамі Мазырскага раёна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» Вольга КАВАЛЬКОВА расказала ўдзельнікам сустрэчы пра галоўныя змены ў заканадаўстве з 1 студзеня 2018 года.

Яна акцэнтавала ўвагу на павышэнні мінімальнай зарплаты да 305 рублёў, а таксама растлумачыла, што работадаўца абавязаны выкарыстоўваць яе як найменшую мяжу аплаты працы пры стандартных умовах і працягласці працоўнага дня. Таксама яна звярнула ўвагу на павелічэнне базавай велічыні, з-за чаго павялічыліся і пэўныя дапамогі, падаткі, штрафы і стыпендыі.

Сустрэча прайшла ў фармаце размовы: Вольга Кавалькова таксама адказала на пытанні. Педагогі цікавіліся, што зменіцца ў выплаце дапамог на дзіця і ў дэкрэтных выплатах. Акрамя таго, прагучала пытанне аб магчымасці павышэння прафесійнай кваліфікацыі з дапамогай дыстанцыйнага навучання жанчынам, якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску. Абмеркавалі і змены ў пенсійным заканадаўстве, якія ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2018 года.


Апублікаваныя рэкамендацыі па выніках парламенцкіх слуханняў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця

Так, па выніках абмеркавання пытанняў партнёрства галін улады як неабходнай умовы паспяховага дасягнення Мэт устойлівага развіцця ўдзельнікі адкрытых парламенцкіх слуханняў рэкамендуюць Савету Рэспублікі і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь канкрэтныя крокі.

У тым ліку прымаць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы некаторых праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, сярод якіх — аб пітным водазабеспячэнні, аб вытворчасці і звароце арганічнай прадукцыі, аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны, харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека, а таксама па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Таксама рэкамендуецца прымяняць прынцыпы ўстойлівага развіцця на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях, а таксама прымаць актыўны ўдзел у рабоце па інфармаванні насельніцтва аб Мэтах устойлівага развіцця і значнасці іх дасягнення. Дарэчы, яшчэ адна рэкамендацыя — гэта ўзаемадзеянне з парламентамі іншых краін і міжнароднымі арганізацыямі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».