Вы тут

Калядны вечар пройдзе 16 студзеня ў Мінску


Мерапрыемства арганізавана Інстытутам тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ і Міжнародным грамадскім аб'яднаннем “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла". Яго гасцямі стануць звыш як 100 чалавек: кіраўнікі ВНУ, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, супрацоўнікі дыпламатычнага корпуса, а таксама прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў звернецца рэктар Інстытута тэалогіі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Таксама са справаздачай пра духоўна-асветніцкую дзейнасць Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра выступіць яго старшыня, дацэнт Інстытута тэалогіі, святар Святаслаў Рагальскі.

Галоўнай падзеяй вечара стане ўручэнне работнікам беларускіх устаноў адукацыі калядных педагагічных прэмій Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра “За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі”.

Калядны вечар завершыцца канцэртнай праграмай "Музычнае прынашэнне", якую падрыхтаваў Беларускі саюз музычных дзеячаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.