Вы тут

Прэзідэнт зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год


Адпаведны ўказ 10 студзеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе беларускага лідара.


У адпаведнасці з планам, будуць падрыхтаваны і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трыццаць дзевяць праектаў законаў. Пры гэтым шэсць законапраектаў з'яўляюцца прынцыпова новымі: праекты законаў «Аб плацежных паслугах у Рэспубліцы Беларусь», «Аб персанальных даных», «Аб электраэнергетыцы», «Аб радыяцыйнай бяспецы», «Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)» і «Аб судова-экспертнай дзейнасці».

Пяць законапраектаў складаюць так званы бюджэтны пакет. У іх ліку праект закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год».

Астатнія законапраекты прадугледжваюць карэкціроўку дзеючага заканадаўства. Плануецца ўнясенне змяненняў у шэраг кодэксаў, а таксама ў законы «Аб ахове працы», «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека», «Аб гаспадарчых таварыствах», «Аб геаграфічных указаннях», «Аб аўдытарскай дзейнасці», «Аб дарожным руху», «Аб рэкламе», «Аб натуральных манаполіях», «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» і іншыя.

Акрамя таго, у 2018 годзе будуць падрыхтаваны і ўнесены Прэзідэнту на ўзгадненне дзве канцэпцыі праектаў законаў — «Аб дзяржаўных арганізацыях і гаспадарчых таварыствах з удзелам дзяржавы» і «Аб папярэджанні насілля ў сям'і».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

Як у калоніі жывуць мамы з дзецьмі

Як гэта — бачыцца з дзецьмі па раскладзе.

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».