Вы тут

150 мерапрыемстваў правялі ўдзельнікі акцыі «Цуды на Каляды»


Каля 150 дабрачынных мерапрыемстваў правялі на Гомельшчыне валанцёры піянерскай арганізацыі і БРСМ — удзельнікі дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды».


Сёлета да акцыі далучыўся Гомельскі абласны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі. Падарункі ад іх атрымалі больш за 3,5 тысячы дзяцей, якія выхоўваюцца ў розных спецыяльных сацыяльных установах.

Старшыня Гомельскай абласной піянерскай арганізацыі Арцём Карпенка расказаў, што заключны этап акцыі адбыўся ў Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Там валанцёры руху «Добрае сэрца» і піянеры-цімураўцы правялі казачнае прадстаўленне і інтэрактыўную забаўляльную праграму. А ў завяршэнне перадалі адміністрацыі ўстановы аховы здароўя сертыфікат на суму 2,5 тысячы рублёў. Сабраныя сродкі прызначаны для далейшай рэканструкцыі бальніцы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

 

Загаловак у газеце: Цуд і для бальніцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».