Вы тут

Пяць чалавек загінула пры пажары ў Барысаўскім раёне


Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Стайкі паступіла ў дзве гадзіны ночы 11 студзеня. Загінула пяць чалавек. Прычына пажару высвятляецца. Як растлумачыла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч, калі да месца выкліку прыбылі пажарныя-ратавальнікі, драўляны дом гарэў адкрытым полымем. Работнікі МНС у доме выявілі пяцярых загінулых мужчын.


Як праінфармавала афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, на месцы здарэння працуе следча-аператыўныя група. Следчыя сумесна з экспертамі праводзяць агляд месца трагедыі, устанаўліваюцца асобы загінулых, сведкі, відавочцы. Праводзіцца комплекс першапачатковых следчых дзеянняў.

Крыху пазней Таццяна Беланог агучыла новую інфармацыю па справе. Былі вызначаны асобы загінулых грамадзян: жыхар дома 1986 года нараджэння, а таксама чацвёра іншых мужчын, якія былі ў гасцях: 1961, 1983, 1987, 1988 гадоў нараджэння. Як растлумачылі відавочцы, напярэдадні кампанія ў доме распівала спіртныя напоі, пры гэтым палілася печ. На падставе аналізу першасных следчых даных, па папярэдняй версіі, прычынай узгарання магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём. Дакладная прычына смерці мужчын будзе вядомая па выніках судова-медыцынскіх экспертыз.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Агонь абарваў пяць жыццяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».