Вы тут

Міжнародны фестываль "Тэатральны куфар-2018 БДУ" пройдзе 19-28 верасня


У Беларускім дзяржаўным універсітэце абвешчаны прыём заявак на ўдзел у XV Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар 2018-БДУ", які пройдзе ў Мінску 19-28 верасня, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 сакавіка ўключна. Арганізатарам фестывалю выступіла ўпраўленне па справах культуры БДУ. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца падтрымка міжнароднага маладзёжнага фестывальнага руху і папулярызацыя студэнцкай аматарскай мастацкай творчасці.

У мінулым годзе ў фестывалі прыняў удзел 21 універсітэцкі тэатр з 9 краін: Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Сербіі, Чылі, Балгарыі, Філіпін, Туніса. Беларусь прадстаўлялі сем тэатральных калектываў. Усяго ў конкурснай праграме прынялі ўдзел больш за 200 артыстаў.

Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" праводзіцца штогод з 2004-га з мэтай аб'яднання таленавітай і актыўнай моладзі з усяго свету. За гэты перыяд яго ўдзельнікамі сталі студэнцкія тэатральныя калектывы 45 краін. Фестываль з'яўляецца адзіным у Беларусі Міжнародным фестывалем студэнцкіх тэатраў і адным з самых вядомых ва Усходняй Еўропе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».