Вы тут

Ты думаў пра мяне


Канстанцыя Буйло (1893—1986). Вядомая беларуская паэтэса. Аўтар паэтычных зборнікаў «Курганная кветка», «Світанне», «На адноўленай зямлі», «Май», «Роднаму краю», кніжак вершаў для дзяцей «Юрачка», «У бляску зор», «Вясной». Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968), узнагароджана ордэнамі і медалямі. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1944 г.).

Сёлета 14 студзеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння выдатнай паэтэсы Канстанцыі Буйло. Яна пражыла насычанае жыццё, шмат працавала, была добра знаёмая з класікамі беларускай літаратуры — Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Гарэцкім. Адметна, што дэбютны зборнік вершаў «Курганная кветка» (1914 г.) быў адрэдагаваны Янкам Купалам і аформлены Язэпам Драздовічам. Па жыцці Канстанцыі Буйло давялося настаўнічаць, загадваць кнігарняй, працаваць статыстам, бухгалтарам, начальнікам аддзела збыту... Не стамляюся здзіўляцца, як гэтай жанчыне на працягу жыцця ўдавалася ствараць такія прыгожыя, шчырыя, пяшчотныя і светлыя вершы.


Ты думаў пра мяне,

я ведаю — бо ўночы

Я не магла стуліць

ні на хвіліну вочы.

Ты думаў пра мяне,

я ведаю — у словы

Жар пылкіх дум тваіх

быў выліцца гатовы.

Прыпеў (2 разы)

Ты думаў, думаў,

думаў пра мяне.

Ты думаў, думаў.

Ты быў са мной, пры мне.

Яны гучалі тут,

так шчыра, так глыбока,

Мне пець хацелася —

і плакаць, лёгка,

лёгка...

Ты думаў пра мяне,

я ведаю, — і думы

Азваліся ва мне

якімсьці светлым

сумам.

Пяшчотай мяккаю

яны абнялі сэрца,

І ты, ты адчуваў —

чаму яно так б'ецца.

Ты думаў пра мяне,

я ведаю, не стала

Тугі ў грудзях. Душа

ад шчасця замірала...

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч, аўтар песень на вершы беларускіх паэтаў

еvgеnуksеnеvісh@gmаіl.соm

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.