Вы тут

Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы


Інтэрнэт-прастора перамагае, але друкаваным СМІ заўсёды будзе чым зацікавіць чытачоў.​ Такую думку міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч выказаў падчас сустрэчы з будучымі журналістамі — студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.


Фота Яраслава ВАНЮКЕВІЧА

Фармат зносін з чытачом можа быць розны: не толькі на паперы, але і ў сацыяльных сетках, адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. Важна, каб любая рэдакцыя — ад вялікіх грамадска-палітычных газет да рэгіянальных — стала медыйным камунікацыйным цэнтрам для сваіх прыхільнікаў. Трэба рабіць крокі па рэфармаванні СМІ. Гэта датычыцца не толькі вонкавага выгляду, але і кантэнту выдання. Такая тэндэнцыя, дарэчы, пачынае фарміравацца. І будучым журналістам трэба знайсці сваё месца — блогера, фрылансера — у грамадскай, палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай сферах.

— Галоўнае — авалодаць сучаснымі тэхналогіямі, — лічыць міністр. — Веды журналіст павінен шукаць і атрымліваць самастойна, у тым ліку і моўныя, а вось практычных семінараў з удзелам прафесійных журналістаў, на маю думку, недастаткова. Гэтаму павінна ўдзяляцца больш увагі ў навучальным працэсе.

І хоць асноўны спажывец інфармацыі, аналітыкі, іншых жанраў сёння арыентуецца на сусветнае сеціва, гэта не перашкаджае выпускаць і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, аб чым сведчыць міжнародны вопыт. І ў нашай краіне выходзяць цікавыя газеты, якія займаюць сваю нішу ў грамадска-палітычнай інфармацыі, звязаны з аналітыкай эканамічнага характару, іншых надзённых пытанняў. Дзяржава падтрымлівае і друкаваныя, і электронныя СМІ. А папулярнасць выдання фарміруе ў першую чаргу прафесійны ўзровень журналістаў.

Такі ж падыход датычыцца і пісьменнікаў. У краіне выходзіць звыш 10 тысяч назваў кніг у год, таму пісьменнікам не варта скардзіцца на тое, што іх кнігі мала папулярызуюцца. Іх задача — ведаць жыццё, ведаць тое, пра што хочаш расказаць, і вучыцца, як гэта расказаць, падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч. У сваю чаргу, СМІ гатовы падтрымаць таленавітых аўтараў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Фармат — прафесіяналізм

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.