Вы тут

Мытнікі спынілі 56 тон агародніны і садавіны без належных дакументаў


У Мсціслаўскім раёне мытнікі спынілі рух трох фур, якія везлі ў бок Расіі 56 тон свежай агародніны і садавіны без таварасуправаджальных дакументаў і фітасанітарных сертыфікатаў, якія пацвярджаюць бяспеку грузу.


— У грузавых адсеках гэтых машын знаходзілася амаль 18 тон турэцкіх гранатаў, больш за 19 тон памідораў і 19 тон польскіх груш адпаведна, — удакладнілі ў прэс-службе мытні.

Садавіна і агародніна агульным ацэначным коштам больш за 358 тысяч беларускіх рублёў канфіскаваныя. Па дадзеным факце супрацоўнікамі Магілёўскай мытні распачатыя адміністрацыйныя працэсы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Вітаміны трапілі пад арышт

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.