Вы тут

Санаторыі для аленяў


У спецыяльныя каранцінныя вальеры засялілі 86 высакародных аленяў, якіх прывезлі з Літвы.

Алені змянілі «грамадзянства» на беларускае і цяпер на новых месцах будуць паступова асвойвацца. У вальерах для часовага ўтрымання цяпер 6 самцоў, 40 цяжарных самак і 40 маладых жывёлін, якім не споўніўся яшчэ год. Для жывёл створаны ўмовы, максімальна набліжаныя да тых, у якіх яны жывуць. І ўсё ж на тэрыторыі ёсць пляцоўкі для падкорму і штучныя вадаёмы. За жывёламі будуць назіраць і ахоўваць іх ад драпежнікаў. Прыкладна ў ліпені—жніўні, калі новае пакаленне аленянят моцна стане на ногі, усіх жывёл выпусцяць на волю.

— З 2015 года штогод мы закупляем аленяў у Прыбалтыцы і Нацыянальным парку «Прыпяцкі» для паляпшэння селекцыі, — гаворыць старшыня Гомельскай абласной арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Сяргей Марчанка. — Гэта частка праекта па адраджэнні высакароднага аленя ў лясах вобласці, які ўваходзіць у дзяржпраграму «Беларускі лес» на 2016—2020 гады». З яе рэсурсаў за жывёл заплачана звыш 68 тысяч беларускіх рублёў.

Усяго з 2015 года ў лясы Гомельшчыны з улікам народжаных падчас ператрымкі выпушчана каля 150 высакародных аленяў. Сёлета плануецца засяліць яшчэ каля 80.

Ірына АСТАШКЕВІЧ


На Ашмяншчыне таксама прапісаліся алені.

Адразу 28 новых жыхароў з'явілася нядаўна непадалёк ад аграгарадка Баруны, што ў Ашмянскім раёне. 15 самак высакароднага аленя, 12 аленянят да года і дарослы рагаты прыгажун пераехалі з Іўеўскай лясной гаспадаркі ў новы дом — вальер на сем гектараў.

У аленевай «хаце» ёсць крынічная вада, невялікая сажалка, запушчаны фруктовы сад, удосталь травы, дрэў і кустоў. Акрамя гэтага, навасёлаў будуць карміць сенам, саломай, зернем ды караняплодамі, запэўніваюць мясцовыя егеры.

Спецыялісты вераць, што да восені ў статку з'явяцца і крыху падрастуць аленяняты і ўсіх жыхароў вальера выпусцяць на цалкам вольнае жыццё.

Іван Шэпет, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, адзначыў, што раней алені ў Ашмянскім краі не вяліся. Сустракаліся тыя, хто заблукаў па дарозе дадому ў іншыя раёны. А тут высакародныя жывёлы з'явіліся дзякуючы дзяржаўнай праграме па абароне лесу «Беларускі лес» на 2016—2020 гг., якой прадугледжана развядзенне і гадоўля дзікіх жывёл у Беларусі.

Пакуль аленяў сцеражэ высокі плот уздоўж «хаты». Аднак мясцовыя егер і паляўнічыя перажываюць, што воўчая зграя, якая палюе ў суседніх лясах, ды паляўнічыя і проста цікаўныя людзі стануць частымі гасцямі вакол вальера. Тым не менш спецыялісты спадзяюцца, што капытныя лясныя жыхары адаптуюцца на новым месцы і пачнуць павялічваць папуляцыю ў прыродзе.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.