Вы тут

110 тысяч пудзілаў


 У вёсцы Шуанкунь стварылі незвычайны музей.


68-гадовы жыхар па імі Лю Мін вёскі Шуанкунь горада Вэньчжоў з'яўляецца майстрам па вырабе пудзілаў жывёл, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

З 13 гадоў ён захапляецца гэтым майстэрствам і нядаўна стварыў свой прыватны музей пудзілаў жывёл, у якім ужо больш за 110 тыс. экспанатаў. Цяпер ён стаў віцэ-старшынёй Асацыяцыі абароны дзікіх жывёл у горадзе Вэньчжоў. 

Лю Мін распавёў, што працэс вырабу пудзіла вельмі складаны. На экспанат прыходзіцца два-тры месяцы працы. Акрамя таго, яго музей валодае самай вялікай калекцыяй пудзілаў акул у Кітаі, якія таксама выстаўляюцца і ў іншых музеях. У музеі ёсць павільён з пудзіламі марскіх жывёл, павільён насельнікаў субтропікаў, млекакормячых, жывёл іншых краін, усяго каля тысячы экспанатаў. Іншыя захоўваюцца ў вітрынах і на складзе музея. 

Самым каштоўным экспанатам стала пудзіла пелагічнай вялікаротай акулы (лац. Megachasma pelagios) даўжынёй 5,37 метра. Зараз па ўсім свеце маюцца толькі 2 пудзілы такой акулы, адно з іх знаходзіцца ў Японіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».