Вы тут

Раім схадзіць


#MuseumSelfieDay у Нацыянальным мастацкім музеі, музычны вечар «Італьянскія фантазіі», выстава лялек і канцэрт-медытацыя «Новы месяц» у музеі-майстэрні З. Азгура — афіша «Звязды» з 15 па 21 студзеня.


#MuseumSelfieDay

Фота: geometria.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: 17 студзеня, 13:00

Колькі каштуе: 6 р.

Нацыянальны мастацкі музей заклікае наведвальнікаў рабіць аўтапартрэты і выкладваць іх у інтэрнэт з хэштэгамі #MuseumSelfie2018 і #artmuseumby. 

Мэта мерапрыемства — зрабіць наведванне музеяў больш папулярным і бачным. Так, калі некалькі гадоў таму фота і відэаздымка ў музеях наогул былі пад забаронай, то цяпер без успышкі можна здымаць практычна ўсюды. Дырэктара многіх музеяў свету лічаць, што гэта спрыяе прасоўванню мастацтва і дапамагае данесці інфармацыю да людзей, якія наогул раней маглі нічога не чуць пра выставы і экспазіцыі.

17 студзеня Нацыянальны мастацкі музей будзе працаваць з 13:00 да 21:00. У 19:00 пачнецца джазавы канцэрт.


Музычны вечар «Італьянскія фантазіі»

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Калі: 19 студзеня, 19:00

Колькі каштуе: 7 р. (канцэрт + экспазіцыя музея)

У канцэрце прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Мікалай Русецкі (тэнар) і Алена Зелянкевіч (фартэпіяна).

У гэты вечар у музеі прагучаць арыі італьянскай оперы, неапалітанскія песні, хіты італьянскай эстрады і інструментальныя творы.


Выстава лялек «Крохкія мары»

Фота: babiki.ru

Дзе: галерэя мастацтваў «Гал-творчасць» (пр-т Незалежнасці, 47)

Калі: па 1 лютага, 12:00-20:00

Колькі каштуе: 6 р.; дзеці, студэнты і пенсіянеры — 3 р.

На выставе прадстаўлена каля 50 лялек вядомых сусветных майстроў: Fayzah Spanos, Christine Orange, Donna RuBert, Adora, HildeGard GunZel, Martha Pineiro. Таксама прымаюць удзел працы мастакоў сям'і Івановых і Рымашэўскага.


Выстава «Гіперсувязі»

Дзе: арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Калі: па 25 лютага

Колькі каштуе: 3 р.; студэнты — 2 р.; дзеці — 1.50 р.

Выстава «Гіперсувязі» — гэта адлюстраванне працэсаў пераемнасці і трансфармацый у сучасным мастацтве на прыкладзе мастацкага тэкстылю і касцюма. Гэта сувязь класікі і сучаснасці, народнай культуры і эксперыментальных падыходаў.

У экспазіцыі прадстаўлены курсавыя і дыпломныя праекты, выкананыя студэнтамі спецыяльнасцяў «Мастак па тэкстылю» і «Мастак па касцюму» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за 2015-2017 г.г.


Канцэрт-медытацыя «Новы месяц»

Дзе: музей-майстэрня З. Азгура (вул. З. Азгура, 8)

Калі: 20 лютага, 19:00

Колькі каштуе: 7 р.

На канцэрце вы зможаце пагрузіцца ў гукі японскіх, кітайскіх і афрыканскіх этнічных інструментаў, выкананых у традыцыйнай і сучаснай манеры.

У праграме вас чакаюць эцюды для гучжэна, класічнай флейты і перкусіі, а таксама пьесы для японскіх флейт сякухаці і хоціку.


Міжнародная выстава аўтарскай лялькі «Панна Doll'я»

Фота: БЕЛТА

Дзе: НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Калі: па 27 студзеня

Колькі каштуе: 6 р.; 3 р. — ільготны; дзеці да 7 гадоў, інваліды, дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў — бясплатна

На выставе прадстаўлена больш за 150 работ, выкананых у адзіным экземпляры. У выглядзе асобнай экспазіцыі будуць прадстаўлены: персанальны праект аўтарскай лялькі Ірыны Гаруновай (Расія) «Каралевы і шуты», персанальны праект Марыны Жаваранкавай «Азбука» па матывах карцін Пятра Фралова, унікальныя маскі Ірыны Бажэчэнка (Украіна), выкананыя ў змешанай тэхніцы (бісер, халодны фарфор, скульптура), лялькі з дрэва Юрыя Шарова і Яўгена Лукашэвіча (Беларусь), анёлы Таццяны Чугуновай.

Галоўная лялька выставы — Панна Doll'я (аўтар Таццяна Палякова, Беларусь).


Выстава «Цуд на Каляды»

Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калі: па 21 студзеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Удзельнікі выставы — навучэнцы і педагогі аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «АРТ», «Ветразь», «Зорка», «Ранак», «Арыён», «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі», «Маяк», «Золак», «Вікторыя», «Светач» і «Эўрыка». 

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 індывідуальных і калектыўных работ, аб'яднаных навагодняй і каляднай тэматыкай, розных па кампазіцыі і тэхніцы выканання: габелен, мастацкае ткацтва, дэкупаж, саломапляценне, вязанне, бісерапляценне, алмазная вышыўка, фларыстыка, дэкаратыўны роспіс. Тут можна ўбачыць тэкстыльныя лялькі, дэкаратыўныя елкі, мяккую цацку, навагоднія паштоўкі, макрамэ, выцінанку і дзіцячыя малюнкі. Разам са звыклымі тканінамі, паперай, кардонам, юныя майстры выкарыстоўваюць у сваёй працы дрэва, каменчыкі і ракавінкі, актыўна эксперыментуюць з новымі матэрыяламі: салёнае цеста, мешкавіна, пластмаса і нават цукеркі і пернікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».